Аляксандр Лукашэнка прызначыў Аляксея Аўраменку міністрам транспарту і камунікацый, піша БелТА.
Аўраменку — 41 год, ён мінчук, скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, а ў 2010-м — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі.
У 2001—2006 гадах быў галоўным спецыялістам упраўлення ўтрымання дарожнай сеткі дэпартамента «Белаўтадар».
З 2006 па 2013 год займаў пасады галоўнага спецыяліста, намесніка начальніка і начальніка ўпраўлення транспарту, сувязі і інфарматызацыі апарата Саўміна. Пасля чаго быў прызначаны намеснікам міністра транспарту і камунікацый. З 2016 года — першы намеснік міністра транспарту і камунікацый.

Каментары