Улада1616

Наваполацкі ідэолаг нецвярозым наехаў на бардзюр?

У сацыяльных сетках і тэлеграм-каналах абмяркоўваецца ДТЗ, у якое трапіў намеснік дырэктара па ідэалогіі прадпрыемства «Палімір» Сяргей Брыкун.

Сяргей Брыкун (справа). Фота gazeta-naftan.by.

Відавочцы паведамляюць, што ў ноч 11 студзеня КІА ідэолага здзейсніла наезд на бардзюр. Маўляў, сам Брыкун быў у стане алкагольнага ап’янення. Калі прыехалі супрацоўнікі ДАІ, то ён пачаў крычаць, што «корміць увесь горад».

Аўтамабіль ДАІшнікі адбуксіравалі ў штрафную стаянку. Праўда, з КІА адразу знялі нумары.

Нам атрымалася дазваніцца ў Наваполацк да Сяргея Брыкуна, вось што ён сказаў нам: «Усё гэта, што пішуць у інтэрнэце, паклёп!»

Сяргей Брыкун паведаміў «НН», што інцыдэнт сапраўды меў месца быць. «Мы вярталіся дадому, на маёй машыне, за рулём быў не я, а іншы чалавек. Машыну занесла, занесла на бардзюр. Чалавек пайшоў за ключамі, а я застаўся ў аўтамабілі».

Адносна таго, ці крычаў ён, што «корміць увесь горад», Брыкун адказаў: «Поўны паклёп. Ніколі ў жыцці сабе такога не дазваляў і не дазволю. Я гэтым пагарджаю. Гэта паклёп, на якім людзі завостраваюць увагу. Заказное ачарненне чалавек».

На пытанне, каму гэта можа быць выгадна, намеснік дырэктара «Паліміра» ўспомніў незалежны прафсаюз, які працуе на прадпрыемстве: «Ім бы хацелася, каб мы пытанні рашалі інакш з імі, а мы працуем толькі па заканадаўстве».

На самім прадпрыемстве нам сказалі, што ўсе чулі пра інцыдэнт. Праўда, ніхто не ведае, ці будзе ён мець нейкія настуствы. Пакуль Сяргей Брыкун працягвае хадзіць на працу.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА5

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можа пасажыр патрабаваць кампенсацыі, калі транспарт спазніўся праз завіруху?1

Ва Уроцлаве на вакзале затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку

Беластоцкі актывіст Анатоль Вайцяхоўскі, які цішком вярнуўся ў Беларусь, даў інтэрв’ю прапагандыстам29

У Сляпянцы знайшлі патанулую дзяўчыну1

Летась кліматычная зіма так і не пачалася

Смеццевы калапс у Магілёве: кантэйнеры патанулі ў адходах

Apple упершыню за 14 гадоў стала лідарам рынку смартфонаў1

Расійскага дыпламата на Кіпры знайшлі мёртвым пасля знікнення Баўмгертнера7

У Баранавічах кацяня закруцілі ў слоік і выкінулі на сметнік6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА5

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць