Усяго патроху44

Саўмін на варце восьмага запавету

Дызпаліва для АПК Беларусі будуць афарбоўваць у зялёны колер, аўтабензін — у сіні

Для сельскагаспадарчых арганізацый і іншых структурных падраздзяленняў, якія выконваюць работы, звязаныя з вытворчасцю сельгаспрадукцыі, дызельнае паліва будзе пастаўляцца афарбаваным у зялёны колер, а аўтамабільны бензін "Нармаль-80" — у сіні.
Такое рашэнне, паводле інфармацыі прэс-службы ўрада, утрымліваецца ў пастанове Савета міністраў № 1917 ад 12 снежня. Яно набывае моц праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.

Як зазначыла прэс-служба, выкарыстанне прызначаных для гэтых мэтаў фарбавальнікаў адпавядае ўстаноўленым патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Падобная практыка існуе ва ўсім свеце.

У Беларусі афарбоўка дызпаліва і бензіну, што пастаўляюцца ў сельгасарганізацыі, будзе праводзіцца прадпрыемствамі, якія ажыццяўляюць аптовы продаж нафтапрадуктаў. Кожная партыя афарбаванага паліва будзе суправаджацца дакументам аб якасці, які сведчыць адпаведнасць гэтага паліва патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

У розніцы каляровае паліва прадавацца не будзе. Афарбоўванне дызельнага паліва і аўтабензіну прымяняецца з мэтай прадухілення масавых крадзяжоў.

Таму работнікі міліцыі будуць мець права праверыць, да прыкладу, якім палівам запраўлены той ці іншы прыватны аўтамабіль.

БелаПАН

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў12

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Вялікабрытанія перадасць 2,5 мільярда фунтаў стэрлінгаў, якія Абрамовіч атрымаў ад продажу «Чэлсі», у фонд дапамогі Украіне3

Халезін: Трэба пытацца «што вы вытвараеце» не ў Бабарыкі, а ў яго дарадцаў76

Дом рамесніка ў Паставах прадалі на аўкцыёне значна даражэй за першапачатковую цану

Як выглядае працяг знакамітага савецкага мульціка з удзелам Пуціна8

У Гродне выставілі на продаж шалёна дарагія кватэры — разабралі за гадзіну12

У Гомелі пры выбуху газу абрынуліся перакрыцці ў трох кватэрах

Лосік расказаў, як сядзеў у СІЗА КДБ з дэлегатам УНС — палкоўнікам міліцыі, які п'яным ледзь не забіў жонку3

Галоўную ялінку Добруша спілавалі ў двары мясцовай жыхаркі ФОТЫ4

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі84

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў12

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць