Здарэнні

Бабуля звярнулася ў суд, каб пазбавілі бацькоўскіх правоў дачку і зяця

У Горацкім раёне ў судзе разглядалася справа аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў бацькі і маці, якія самаўхіліліся ад выканання сваіх абавязкаў. Прымечна, што з просьбай аб гэтым звярнулася бабуля дзяцей — аднагадовай дзяўчынкі і двухгадовага хлопчыка, піша Onliner.by.

Праверка паказала, што 25‑гадовая маці і 39‑гадовы бацька сапраўды сістэматычна ўхіляліся ад выхавання і ўтрымання дзяцей. З мая 2024 года па люты 2025 года дзеці прызнаваліся, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, паколькі бацькі не выконвалі важныя для іх медыцынскія рэкамендацыі.

Праца з сям’ёй вынікаў не дала. Ужо ў жніўні дзяцей зноў прызналі такімі, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, з-за амаральнага ладу жыцця бацькоў, злоўжывання імі сваімі правамі і жорсткага абыходжання з дзецьмі. Акрамя таго, было ўстаноўлена неналежнае расходаванне дапамогі па доглядзе за дзецьмі.

Бацькам была аказана падтрымка і дапамога. Аднак у сям’і нічога не змянілася. З лютага гэтага года маці сістэматычна сыходзіла з дому, пакідаючы дзяцей на бабулю. За супрацьпраўныя паводзіны яна таксама прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці. Бацька больш за год сумесна з сям’ёй не пражывае, удзелу ў выхаванні і ўтрыманні дзяцей не прымае, працяглы час не працуе і жыве за кошт выпадковых заробкаў.

Улічваючы ўсе гэтыя звесткі, пракурор Горацкага раёна звярнуўся ў суд з іскам аб пазбаўленні бацькоў бацькоўскіх правоў. На судовае пасяджэнне маці не з’явілася. Бацька патрабаванні не прызнаў і запэўніваў, што стане на шлях выпраўлення.

Тым не менш суд Горацкага раёна задаволіў заяву пракурора ў поўным аб’ёме — маці і бацька пазбаўлены бацькоўскіх правоў. Рашэнне не ўступіла ў законную сілу, таму яшчэ можа быць абскарджана і апратэставана.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас пажару ў Століне пацярпелі 7 дзяцей

Стала вядома, хто стане хэдлайнерам канцэрта каля мінскага Палаца спорту 1 студзеня11

Агент, які зламаў сістэму. Гісторыя жыцця і перамогі Леха Валэнсы29

«Бабуліна крынка» зрабіла чырвона-зялёны тварожны сырок вагой амаль 10 пудоў ФОТАФАКТ12

У Беларусі прадаюць незвычайную даляравую банкноту па цане ў 40 раз большай за курс

Amazon выпускае дакументальны фільм пра Меланію Трамп. Выканаўчы прадзюсар — сама Меланія

Экс-фігурыст зборнай Беларусі пажыццёва дыскваліфікаваны праз справу аб сэксуальным гвалце8

У Мінску сталі падключаць сувязь 5G1

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў7

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць