Навука і тэхналогіі77

У Мінску з'явіўся новы электробус. Як ён выглядае? ФОТЫ

«Белкамунмаш» прадставіў сваю апошнюю распрацоўку — электробус, створаны ў кузаве самага масавага 321-га тралейбуса. Навінка, якая атрымала індэкс E321, ужо прайшла ўсе запланаваныя выпрабаванні і рыхтуецца да перадачы сталічным транспартнікам — да Еўрагульняў-2019 Мінск павінен атрымаць 32 такія машыны, піша ABW.BY.

Мадэль E321 мае суперкандэнсатары і хуткую зарадку — падсілкоўвацца E321 будзе з дапамогай высоўнага пантографа ад зарадных станцый, устаноўленых на канцавых прыпынках.

Адрозненні ад 321-га тралейбуса па экстэр'еры не кардынальныя, але ўсё ж маюцца. У электробуса E321 больш сучасны дызайн бакавін, фальшборты па перыметры даху, іншая форма колавых арак і новая задняя частка.

Унутры салона ўгадваецца 321-ы тралейбус. Але і адрозненняў шмат — інтэр'ер быў перапрацаваны. Адразу кідаюцца ў вочы арыгінальныя панэлі на столі, новыя сядзенні, ужо знаёмыя па «Вітаўтах». У сценку электрашафы ззаду кабіны кіроўцы ўбудаваны манітор, на які будзе выводзіцца інфармацыя аб маршруце, а таксама дэманстравацца рэкламныя ролікі.

Салон стаў трохі карацейшым, змянілася яго планіроўка. Тым не менш сядзячых месцаў па-ранейшаму 26. А вось стаячых месцаў менш — 56 з улікам аднаго месца для інваліднай каляскі. Такім чынам, агульная пасажыраўмяшчальнасць электробуса — 83 чалавекі (у 321-га тралейбуса — 101).

Меншая пасажыраўмяшчальнасць электробуса тлумачыцца большай масай: 12.700 кг супраць 11.100 кг у тралейбуса. Прычына ў суперкандэнсатарах. Затое дзякуючы гэтым жа суперкандэнсатарам электробус E321 можа праехаць без падзарадкі 30 кіламетраў.

Час зараду ў новага электробуса — 5—8 хвілін.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску дзяўчына паказала, як ездзіць у краму на сноўбордзе ВІДЭА1

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць