Reuters правяло расследаванне пра спробы Крамля замесці свае страты падчас бою з сірыйскімі курдамі, якіх падтрымлівае ЗША, у раёне Дэйр эз-Зор у ноч з 7 на 8 лютага 2018 года.
Тады ў выніку дзеянняў амерыканскай артылерыі і авіяцыі ліквідавалі каля 100 расійскіх вайскоўцаў з неафіцыйнай ПВК Вагнера.
У сваю чаргу ў Міністэрстве замежных спраў Расіі сцвярджалі, што падчас бою загінулі толькі некалькі грамадзян Расіі.
Як адзначаецца, перад пераабраннем Уладзіміра Пуціна Масква спрабавала ўхіліцца ад агалоскі страт пад Дэйр эз-Зорам, з-за чаго сваякі загінулых змаглі даведацца пра іх смерць амаль праз два месяцы пасля гэтых падзей.
«Было складана везці адразу столькі цел, таму што ўжо іх у Растове сустракалі журналісты, сустракалі барты, нам сказалі», — распавёў адзін з удзельнікаў бою.
Журналісты агенцтва знайшлі, як мінімум, шэсць сем'яў, якім целы родных вярнулі толькі праз сем тыдняў пасля сутыкнення расіян з амерыканцамі і курдамі.
Ва ўсіх выпадках у пасведчанні аб смерці былі пазначаны не толькі ілжывыя даныя пра час гібелі, але таксама і пра месца, дзе гэта адбылося.
Пры гэтым блізкія іншых загінулых адзначаюць, што вярбоўшчыкі, якія паведамлялі пра гібель родных, патрабавалі не выдаваць абставіны, пры якіх гэта адбылося.
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары