Свет1515

Расійскае МЗС назвала згадкі пра голад у Цэнтральнай Азіі ў 1932—1933 гадах антырасійскай правакацыяй

Спробы прадставіць голад у СССР у 1930-я гады як знішчэнне асобных груп насельніцтва накіраваны на распальванне антырасійскіх настрояў і пазбаўленыя падстаў. Пра гэта гаворыцца ў каментары МЗС Расіі.

У расійскім ведамстве заявілі пра гэта пасля таго, як у інфармацыйнай прасторы дзяржаў Цэнтральнай Азіі пачала «штучна раздувацца тэма голаду».

«Пры гэтым прыхільнікі нацыяналістычных поглядаў навязваюць грамадскасці сваіх краін трактоўку гэтай трагічнай падзеі як «галадамору» і нават «генацыду» карэнных народаў рэгіёну, арганізаванага кіраўніцтвам СССР»,

— гаворыцца ў паведамленні.

Спасылаючыся на гістарычныя дакументы, МЗС адзначае, што ў час голаду, які быў у розных рэгіёнах краіны, загінула каля сямі мільёнаў чалавек, у тым ліку больш за 2,5 мільёна — у расійскай частцы.

«Ён пачаўся з моцнай засухі і неўраджаю, на якія наклаліся надзвычайныя меры ўрада (вельмі высокія квоты на нарыхтоўку збожжа, канфіскацыя харчавання, забарона на гандаль ежай)»,

— растлумачылі на Смаленскай плошчы.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік

Усе навіны →
Усе навіны

Камандуючы Нацгвардыяй Украіны: Мы можам ваяваць яшчэ некалькі гадоў3

Так пракаментаваў Алімпіяду, што давялося звольніцца. Бос італьянскага канала нарабіў памылак у эфіры1

У Замбіі восем месяцаў не могуць пахаваць былога прэзідэнта5

У рэанімацыі Мікалая Статкевіча тры тыдні кармілі праз трубку4

Акцыі EPAM абваліліся на 17% за адзін дзень13

Зяленскі: Украіна не прыме ультыматумаў ад Расіі3

Тэрмін працягласці гэтых збораў можа скласці да 60 сутак, час прыбыцця на зборы — да сутак7

Марына Адамовіч: Старыя коцікі нават праз пяць гадоў прызналі свайго гаспадара3

З Каардынацыйнай рады выйшаў Блок Пракоп’ева і Ягорава15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць