Свет

Apple на Дзень Волі плануе прадставіць новы відэасэрвіс

Кампанія Apple абвясціла пра традыцыйную вясновую прэзентацыю, якая адбудзецца ў 10:00 па мясцовым часе (20.00 мінск) 25 сакавіка ў Тэатры Стыва Джобса ў Куперціна (Каліфорнія). Слоган мерапрыемства — It's show time («Прыйшоў час шоу»).

У запрашэнні кампанія не раскрыла асноўную сутнасць мерапрыемства, аднак, па дадзеных крыніц Reuters, на прэзентацыі чакаецца паказ новага тэле- і відэасэрвісу. Крыніцы ўдакладнілі, што Apple мае намер у красавіку гэтага года запусціць фірмовы відэасэрвіс, які, верагодна, будзе ўключаць ТБ-падпіску.

Як паведаміла агенцтва, кампанія ўжо даўно намякае на новы сэрвіс, трацячы $ 2 млрд у Галівудзе на вытворчасць уласнага кантэнту і на кантракты з сусветнымі зоркамі. Крыніцы Reuters заявілі, што з дапамогай відэасэрвісу Apple таксама зможа перапрадаваць падпіскі на кантэнт тэлерадыёсеткі CBS, медыякангламерата Viacom і канала Starz, які ўваходзіць у медыякампанію Lions Gate Entertainment Corp.

Чакаецца, што новы ТБ - і відэасэрвіс будзе запушчаны ва ўсім свеце і створыць канкурэнцыю Netflix і Amazon.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране пры ўдарах ЗША і Ізраіля загінуў кіраўнік паліцэйскай разведкі2

Іран абвясціў аб адкрыцці Армузскага праліва7

На Берасцейшчыне і Гродзеншчыне затрымалі кіраўнікоў буйных аграрных прадпрыемстваў3

У Гомелі на прыпынку каля вадаёма мясцовы жыхар пакінуў пасланне рыбакам. Што там?2

Шэсць чалавек зарабілі велізарныя грошы на стаўках на амерыканскую атаку па Іране. Падазраюць, што яны ведалі пра яе8

Бельгія захапіла танкер расійскага ценявога флоту4

Хлопец напісаў на дзяўчыну з Баранавічаў данос за тое, што яна не пагадзілася з ім сустракацца19

У Іране расказалі, хто цяпер будзе кіраваць краінай6

Кітай захапіўся ідэяй кіраваць дажджом — наколькі гэта эфектыўна?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць