Меркаванні

«Каб Беларусь жыла ў нашых сэрцах»

Каляднае архіпастырскае пасланне япіскапа БАПЦ Святаслава.

Каляднае архіпастырскае пасланне япіскапа БАПЦ Святаслава.

Дастойнаму святарству і вернікам Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.

Дарагія браты й сёстры ў Хрысце!

Ужо болей за дзве тысячы гадоў, як адбылася падзея, якая змяніла ўвесь зямны сьвет. Нават гісторыю чалавецтва падзяляем на час да Нараджэння Хрыстовага і — пасля Ягонага Нараджэння.

Свята Калядаў — вялікая таямніца, бо непадуладны часу Бог стаў падобны да нас і прыйшоў у грэшны свет каб збавіць людзей ад граху, звольніць ад улады смерці. Таму падзея гэтая паяднала чалавека з Богам. Сын Божы і сын чалавечы — Хрыстос прыйшоў не змяніць законы Божыя, але прынёс нам разуменне неабходнасці любові і міласэрнасці да нашых блізкіх (і нават для ворагаў), што асабліва актуальнае і сёння.

Каб збудаваць Уладарства Божае, — мала верыць у існаванне Бога, нараджэнне Сына Божага, трэба кожнаму наблізіцца да Госпада, прыняць Яго да свайго сэрца, адказаць на Божую любоў сваёй любоўю да Яго і да людзей, паказваць сваю веру справамі.

Таксама, як і для таго, каб існавала Вольная Бацькаўшчына, — недастаткова разваліць савецкую імперыю зла, трэба каб Беларусь жыла ў душах беларусаў, тады можна зрабіць Вольнай краіну і шчаслівым ейны народ.

Жадаю беларусам на Бацькаўшчыне і тым, хто жыве на Чужыне, вясёлых Калядаў і шчодрага 2009‑га Навалецця, каб каляднікі й шчадроўнікі не абміналі вашага памешкання, і каб Ласка Божая перабывала з Вамі і вашымі блізкімі. Хрыстос нарадзіўся! Слаўце Яго!

З любоўю ды малітвамі

+ Сьвятаслаў
Япіскап Наваградзкі і Паўночна‑Амерыканскі БАПЦ

Паводле сайту БАПЦ

Глядзі яшчэ:
Беларускія набажэнствы на Раство ў ЗША і Канадзе

Каментары

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць