Грамадства33

Хто купіў і прадаў $417 млн па старым курсе перад самым абвалам?

23 снежня 2008 году прапанова даляраў ЗША на Беларускай валютна‑фондавай біржы склала $506,26 млн. Гэта незвычайна шмат. Нашмат больш за звычайныя паказчыкі. Яна перавышала попыт ($88,92) у 6 разоў.

23 снежня 2008 году прапанова даляраў ЗША на Беларускай валютна‑фондавай біржы склала $506,262 млн. Гэта незвычайна шмат. Нашмат больш за звычайныя паказчыкі. Яна перавышала попыт ($88,924) у 6 разоў.

Каб вы параўналі, вось якія паказчыкі попыту і прапановы назіраліся ў іншыя дні апошніх тыдняў:

Дата прапанова \ попыт

5.01 37,95 (попыт 57,16)
24.12 314,72 (попыт 321,26)
23.12 506,26 (попыт 88,92)
22.12 80,27 (попыт 107,09)
19.12 63,34 (попыт 83,58)
18.12 59,16 (попыт 93,09)
17.12 47,04 (попыт 102,39)
16.12 47,56 (попыт 71,7)

Як бачым, 23 снежня — адзіны такі дзень, калі прапанова нашмат перавышала попыт (прычым толькі па далярах), і, тым не менш, насуперак логіцы, гэта не прывяло да зніжэння курсу. Узнікае інтрыгоўнае пытанне, хто прадаў і хто купіў аж $417 млн непасрэдна перад абвалам, тады, калі рашэнне пра дэвальвацыю, несумненна, было ўжо прынята, але трымалася ў строгай сакрэтнасці?

Днём раней прапанова на даляры была амаль на 30 мільёнаў меншай за попыт — каля $80 млн супраць — $107 млн. 24 снежня, у апошні дзень таргоў, прапанова зноў была меншая за попыт — $314,7 млн супраць $321,3 млн.

Дарэчы, гэты разрыў між попытам на валюту і прапановай і прыводзіў да падзення золатавалютных запасаў краіны. Нацбанку прыходзілася прадаваць уласныя запасы валюты, каб задаволіць попыт прадпрыемстваў.

Лічбы, зафіксаваныя на таргах БВФБ 23 снежня, справакавалі ўсялякія чуткі і спекуляцыі. Маўляў, пэўныя асобы і арганізацыі на тым зарабілі. «НН» звярнулася да БВФБ і Нацбанку з просьбай растлумачыць сітуацыю.

Начальнік упраўлення інфармацыі Нацбанку Анатоль Драздоў расказаў, што ў выпадку, калі ў часе гандлю замежнымі валютамі на БВФБ прапанова перавышае попыт, рэшту набывае Нацбанк, а не якія там прыватныя асобы. Па яго словах, нічога экстраардынарнага ў выніках таргоў 23 снежня няма: былі затрымкі ў плацяжах, бо шмат хто з пастаўшчыкоў, зважаючы на фінансавы крызіс, прасіў адтэрміноўкі, акрамя ўсяго — канец году, калі суб’екты гаспадарання прадаюць валюту.

Такім чынам, скупіў Нацбанк. А хто ж прадаў, лічы, па нявыгадным курсе?

Намеснік старшыні праўлення БВФБ Сяргей Ціннікаў супакойвае, што рэзкі рост прапановы даляраў ЗША ў часе гандлю замежнымі валютамі — гэта сезонная з’ява. «Няма тут ніякага сакрэту, бо мы яшчэ за два тыдні да гэтага паведамілі пра апошнія тэрміны гандлю валютамі. І такі ўсплёск у перадапошні дзень таргоў цалкам натуральны». Адказваючы на пытанне пра магчымасць нейкіх маніпуляцый перад дэвальвацыяй, С.Ціннікаў адзначыў, што ўсталяваныя на БВФБ правілы цалкам выключаюць гэта. Па яго словах, калі нехта дасведчаны захацеў бы скарыстацца з сітуацыі, то зрабіць гэта было б прасцей праз Міжбанкаўскую валютную біржу. Праз Міжбанк праходзяць у разы большыя аб’ёмы валюты, падкрэсліў намеснік старшыні праўлення БВФБ.

Аднак тлумачэнне сп.Ціннікава не здымае пытанняў: так, 24 снежня, у апошні дзень перад перапынкам у дзейнасці БВФБ, аб’ёмы таргоў сапраўды былі павялічаныя, і гэта лагічна, але таксама лагічна, што і прапанова была павышаная: камусьці трэ было прадаць, каб заплаціць заробкі з прэміяльнымі ды падаткі, а камусьці — набыць. І тое лагічна ў апошні перадкалядны дзень. Але не ў перадапошні.

Тлумачэнне ўдалося адшукаць у фінансавых колах.

Як патлумачылі нашаму карэспандэнту, шэраг буйных прадпрыемстваў‑экспарцёраў вымусілі прадаць ў перадапошні дзень таргоў назапашаную валюту. Курс даляра ЗША на БВФБ складаў 2200 беларускіх рублёў. Выходзіць, дзяржава зарабіла двойчы.
Яна зарабіла на дэвальвацыі, у выніку якой рубель, а з ім нашы заробкі і ашчаджэнні зняцэніліся на 20%. Яна зарабіла і на экспарцёрах, якіх «ратавала» дэвальвацыяй, скупіўшы ад іх валюту прымусам па нявыгадным курсе.

Так што ніякіх спекулянтаў — дзяржаўная выгада.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

Як цяпер можна выехаць і заехаць у Еўрасаюз, калі польская мяжа закрытая?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць