Падзенне канатаходца на вышыні 900 метраў знялі на ВІДЭА. Яго выратавала страхоўка
У Нарвегіі сарваўся экстрэмал, які ішоў па канаце, нацягнутым паміж скаламі на плато Кьёраг, паведамляе Daily Mail.
Эспен Хатлеског (Espen Hatleskog) спатыкнуўся і страціў раўнавагу, калі знаходзіўся на вышыні 900 метраў над Люсе-фіёрдам. Падзенне перарваў страховачны трос. Канатаходзец забраўся назад на канат і працягнуў шлях.
Пераход і падзенне здымаліся на відэа пры дапамозе дрона.
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары