Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»

Кіеў ваюе — Мінск маракуе

Лукашэнка, магчыма, неўзабаве паляціць на Украіну. Піша Аляксандр Класкоўскі.

Раней, калі Масква ўваходзіла ў клінч з Кіевам, ў беларускай медыйнай прасторы дамінавалі прарасійскія трактоўкі. Маўляў, зноў з тых аранжавых увесь агонь гарыць. Цяперашняя ж расійска-украінская газавая вайна асвятляецца болей збалансавана.

Адметна, што велічэзнае інтэрв'ю з паслом Украіны ў Беларусі Ігарам Ліховым даў блізкі да беларускіх улад Інтэрфакс-Захад. У загаловак вынесена красамоўная цытата: «Газавы шантаж не можа мець перспектыў у ХХІ стагоддзі».

У ліку іншага пасол анансуе візіт Аляксандра Лукашэнкі на Украіну. Дакладней, гаворка ідзе нават пра два візіты — спачатку працоўны, а потым і афіцыйны.

Трохі раней той самы Інтэрфакс-Захад распаўсюдзіў жорсткія ў дачыненні да Крамля выказванні Сяргея Мусіенкі, кіраўніка аналітычнага цэнтра EcooМ, што таксама мае рэпутацыю праўрадавай структуры.

Аналітык заклікаў зрабіць высновы з канфлікту між Масквой і Кіевам, бо «мы сутыкнемся з такім самым жорсткім прэсінгам». У прыватнасці, на яго думку, варта актывізаваць праект транзіту ўкраінскай электраэнергіі цераз нашу краіну ў рэгіён Балтыі.

Звярніце ўвагу на вось гэтае рэзюмэ агенцтва: «Кіраўнік ЕсооМ мяркуе, што рэалізацыя праекта з Украінай і Літвой магла б стымуляваць супрацу Еўрапейскага саюза з Беларуссю як з надзейным і прадказальным партнёрам».

Такім чынам, атака «Газпрома» на Украіну не толькі ўстрывожыла беларускае начальства (што цалкам натуральна), але і відавочна надала яму ахвоты наладжваць стасункі як з Кіевам, так і з ЕС.

Што тычыцца сустрэчы Лукашэнкі з Юшчанкам, то тут усе аглядальнікі ўжо баяцца сурочыць… Яна некалькі разоў анансавалася яшчэ летась, але кожны раз нешта не склейвалася.

Камень сутыкнення — пытанне аб старой (узніклай яшчэ на пачатку 90-х, падчас гаспадарчага бедламу ў звязку з распадам СССР) запазычанасці ўкраінскіх прадпрыемстваў беларускім. Кіеў не захацеў прызнаваць доўг дзяржаўным. Узніклі рознагалоссі і наконт сумы. Праз гэта Мінск ужо дзесяць гадоў (!) не ратыфікуе пагадненне аб дзяржаўнай мяжы з Украінай.

Зрэшты, не будзем пераказваць увесь гэты доўгі заблытаны сюжэт. Адразу рэзюмэ. Як мяркуе мінскі палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі, бакі, бадай, даспелі нарэшце да развязкі гэтага пытання, бо абставіны падціскаюць.

Украіне трэба ўрэгуляваць памежныя нюансы ў звязку з курсам на інтэграцыю ў Еўропу. Беларусь можа атрымаць завіслы доўг калі не грашыма, то, напрыклад, электраэнергіяй, мяркуе аглядальнік.

Звышзадача ж бакоў — знайсці дадатковыя пункты апоры ў супрацьстаянні расійскаму газаваму дыктату. У прыватнасці — намацаць варыянты болей ўзгодненай транзітнай палітыкі.

«Не варта, канечне, думаць, што заўтра Мінск і Кіеў утвораць нейкі энергетычны альянс супраць Крамля», — кажа Якаўлеўскі. Разам з тым, мяркуе ён, беларускае кіраўніцтва відавочна наважылася «стаць болей самастойным рэгіянальным актарам». У прыватнасці, і цераз праект энергамаста між Украінай ды Балтыяй.

Летась Юшчанка запрашаў беларускага кіраўніка на форум, прысвечаны 75-м угодкам Галадамору, але так і не дачакаўся. Не выключана, што Мінск не захацеў дражніць Маскву. Зараз жа імператывы эканамічнага выжывання дадаюць беларускаму начальству рашучасці. Тым болей што ад Масквы льготаў на перспектыву чакаць не выпадае ў любым разе. Пуцін толькі што заявіў: і з Беларуссю непазбежна пяройдзем на рынкавыя цэны газу!

А вось вам і ход Еўропы. Свежая навіна: еўракамісар па энергетыцы Піебалгс прапанаваў міністру замежных спраў Літвы Ушацкасу «засяродзіцца на пабудове ўласнай новай атамнай электрастанцыі, якая магла б таксама вырашыць і энергетычныя патрэбы Беларусі».

Такім чынам, ЕС распачынае контргульню. І Беларусь пры разумнай, гнуткай палітыцы магла б займець рэальныя энергетычныя (і не толькі) дывідэнды ад збліжэння з Еўропай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»29

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Усе навіны →
Усе навіны

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай11

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

«Яны проста працягвалі забіваць». Што відавочцы кажуць пра крывавае падаўленне пратэстаў у Іране12

«Ты памёр?» Дзіўны кітайскі мабільны дадатак нечакана стаў вірусным

Трамп увёў 25‑працэнтныя мыты для кожнай краіны, якая вядзе бізнэс з Іранам5

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА11

Анатоль Вайцяхоўскі спакойна прыехаў у Беларусь рэйсавым аўтобусам7

«Такіх скоцкіх адносін, як у баранавіцкім СІЗА, я нідзе не сустракала». Пенсіянерка Алена Гнаўк расказала, як з яе здзекаваліся за кратамі6

На БТ заявілі, што шпіён Уладзімір Усер пісаў з Польшчы ў камісію па вяртанні6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»29

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць