20 красавіка ў вёсцы Раготна Дзятлаўскага раёна здарыўся пажар. З вокнаў драўлянага будынка ішоў густы дым. На ганку сядзеў пенсіянер. Мужчына не ўсведамляў, што адбываецца. Пажарныя адвялі яго ад палаючага будынка і ліквідавалі ўзгаранне, паведамляе МНС.
Як стала вядома, у доме пражывае 75-гадовая пенсіянерка разам з 59-гадовым мужчынам. Як патлумачыла гаспадыня, мужчыну яна некалькі гадоў таму прытуліла па дабрыні, паколькі ў яго не было дому. Напярэдадні пажару яны выпілі, потым жанчына пайшла ў краму, а ён прылёг, закурыў і заснуў. Прачнуўся ад таго, што кошка драпала лапай па твары і выйшаў на вуліцу. Жывёла не выбралася з палаючага памяшкання.
Агнём пашкоджаны сцяна, маёмасць у пакоі.

Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары