Усяго патроху

У англійскім палацы наведнікам дазволяць скарыстацца па прызначэнні залатым унітазам

У Блэнхеймскім палацы ўсталююць залаты ўнітаз і дазволяць наведнікам ім карыстацца. Экспанат прывязуць на восеньскую біенале і размесцяць побач з пакоем, дзе нарадзіўся Уінстан Чэрчыль, паведамляе The Guardian.

Блэнхеймскі палац. Фота pxhere.com.

Як менавіта будуць пускаць у прыбіральню турыстаў — па жывой чарзе ці па папярэднім запісе, — кіраўніцтва палаца яшчэ не вырашыла. Падкрэсліваюць толькі, што ля экспаната будзе дзяжурыць узмоцненая ахова.

Лорд Спэнсар-Чэрчыль сказаў выданню, што з нецярпеннем чакае адкрыцця выставы. Ён пажартаваў, што, хоць і нарадзіўся са срэбнай лыжкай у роце, але на такой раскошы, як залаты ўнітаз, ніколі не сядзеў.

Пампезны экспанат з золата 750-й пробы — работа італьянскага скульптара Маўрыцыа Катэлана. Яна сімвалізуе празмернае багацце некаторых амерыканцаў. У 2016 годзе скульптура ўжо дэманстравалася ў грамадскай прыбіральні музея Гугенхайм у Нью-Ёрку. Тады твор мастацтва наведала 100 000 чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

Доўгія пазногці больш не ў модзе. А якія цяпер у модзе?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць