Грамадства7575

Мінчук, які вывесіў партрэт Сталіна на Партызанскім праспекце: «Якая мы, бл…ь, не Расія?»

У адным з дамоў па Партызанскім праспекце ў Мінску вывесілі ў акне чырвоны сцяг, а таксама партрэт савецкага правадыра Іосіфа Сталіна. «НН» даведалася, што за гэтым учынкам стаіць 45-гадовы Андрэй Хамянок.

Андрэй Хамянок. Фота vk.com.

Мы патэлефанавалі спадару Хамянку, каб ён патлумачыў, што стаіць за ягоным флэш-мобам.

«Наша Ніва»: Чаму ў вашым акне з’явіўся партрэт Сталіна?

Андрэй Хамянок: Мы ўсе выйшлі з СССР. Мой адзін дзед абараняў Ленінград, ён рабіў гэта ў імя расійскага, ой, прабачце, савецкага народа, які перамог у вайне. Ваяваў ён з імем Сталіна на вуснах. Другі мой дзед быў паранены да канца жыцця. Паранены, абараняючы наш Крымскі паўвостраў. Якія могуць быць пытанні?

«НН»: Але нават у СССР, з якога вы родам, быў ХХ з’езд КПСС, на якім асуджаўся культ асобы Сталіна.

АХ: Я рашэнні гэтага з’езда не прымаю. Мой дзед усё жыццё вазіў з сабой медаль на прыборнай панэлі свайго аўтамабіля з партрэтам Сталіна. Якія пытанні? Скончыцца май — я здыму партрэт і сцяг. Гэта мая грамадзянская пазіцыя. Здаецца, Аляксандр Рыгоравіч наш, усенароднаабраны прэзідэнт, абазначыў сваю пазіцыю, што мы недаацэньваем ролю гэтай вялікай асобы ў гісторыі. Толькі апошнім часам яго сталі крыху прыўздымаць.

«НН»: Вы чулі нешта пра Курапаты?

АХ: Пра каго? Пра Карпаты? Гэта ўсё яшчэ не дакладна і не даказана. Гэта проста пункт гледжання, разумееце. Ваш пункт гледжання.

«НН»: У канцы 90-х афіцыйная камісія засведчыла, што там расстрэльвалі ў сталінскія часы.

АХ: Канец 90-х? Хто тады быў пры ўладзе? Барыс Мікалаевіч Ельцын быў. Дык Ельцын пад дыктоўку амерыканскага пасольства напісаў Канстытуцыю Расіі. І што пасля гэтага здарылася? Краіну, бл…ь, разрабавалі, алігархам усё раздалі. Усё цяпер знаходзіцца ў афшорах. Народ жабрацкі. Пуцін усё кажа: давайце паднаціснем, паднаціснем, пенсійны ўзрост павялічылі. Пры Сталіне, прабачце, пенсійны ўзрост быў 60 гадоў!

«НН»: Пуціна вы падтрымліваеце?

АХ: Не, я яго не разумею.

«НН»: Рэпрэсіі вас не спыняюць у шанаванні Сталіна?

Той самы дом са Сталіным. Фота Радыё «Свабода».

АХ: Разумееце, рэпрэсіі… Быў такі час, што лес рубяць і шчэпкі ляцелі. Мая бабуля пацярпела ад рэпрэсій, але яна не адчувала ніякага негатыву да тагачаснага правадыра. Усё, што мы сёння маем: усе заводы, прамысловыя аб’екты, — яны пабудаваныя ў часы Сталіна. Тады мы зрабілі наймацнейшы рывок у эканоміцы, палітыцы, культуры. Цяпер нас заганяюць на такі ўзровень, што мы не ўздымемся ніколі. Але Расію заўсёды нешта ратавала…

«НН»: Стоп, мы ж не Расія.

АХ: Ну якая мы, бл…ь, не Расія? Велікаросія, Маларосія, Беларусія. Якая мы не Расія?

«НН»: Паглядзіце палітычную карту свету, каб пераканацца.

АХ: Мы адзіны рускі народ: беларусы, рускія і ўкраінцы. Розныя пакоі ў адной кватэры.

Каментары75

Цяпер чытаюць

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Усе навіны →
Усе навіны

Што з нерухомасцю ў прапагандыста Рыгора Азаронка?19

Падатак на сабак зробяць абавязковым для ўсіх іх уладальнікаў11

Жыхароў мінскага мікрараёна напужаў ружовы снег у двары2

Іранскі пасол пасля сустрэчы з Лукашэнкам: Амерыканскі ўдар па школе быў ахвярапрынашэннем духу д’ябла5

Ізраіль нанёс удар па Хаменеі са стратасферы. Без папярэдняга ўдару па СПА, як звычайна ў сучасных войнах17

Сенсацыйная знаходка ў Германіі: адшуканы невядомы раней асобнік найрадзейшага «Псалтыра» Францішка Скарыны 1522 года15

З’явілася ВІДЭА тарпеднага ўдару па іранскім фрэгаце Dena. Яго аж узняло над вадою1

Камандзір «Ахмата»: Пасля Ірана гарантавана будзем мы15

Беларускі ПЭН прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць