Здарэнні88

У Гродне веласіпедыстка праехала на чырвонае і справакавала аварыю ВІДЭА

У суполцы АўтаГродна карыстальніца апублікавала фота дзяўчыны на ровары з просьбай дапамагчы знайсці веласіпедыстку. У рэдакцыю АўтаГродна скінулі спасылку на відэа, дзе дзяўчына стварыла аварыйную сітуацыю. Яна пераехала дарогу, не злезшы з ровара, на чырвоны сігнал святлафора, што прывяло да аварыі.

Выпадак адбыўся на скрыжаванні вуліц Ліможа і Курчатава. Дзяўчына выехала на праезную частку на чырвоны сігнал святлафора. Каб яе не збіць, кіроўца VW Golf выціснуў педаль тормаза, а аўтар відэа не паспеў.

Дзяўчына працягнула рух у камфортным рытме і перасекла ўсю вуліцу на чырвонае. Пашанцавала, што з іншага кірунку аўтамабілі толькі пачыналі рух.

Нядаўна ў Беларусі завяршыліся грамадскія абмеркаванні наконт новых пунктаў ПДР, сярод якіх прапаноўвалася дазволіць веласіпедыстам не злазіць з ровара на рэгуляваных пешаходных пераходах. А рабіць гэта толькі на нерэгулюемых. Афіцыйнае рашэнне па гэтым пытанні пакуль што не агучылі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць