Грамадства

У Брэсце адкрылі парк Міру з трэнажорамі і пляцоўкай для петанку

У Брэсце пасля маштабнай рэстаўрацыі адкрылі абноўлены парк Міру. У ім з'явіліся спартыўны комплекс з трэнажорамі, новыя скульптуры і нават пляцоўка для французскай гульні петанк.

Рэстаўрацыя парку праходзіла на працягу года. Яна прымеркавана да 1000-годдзя Брэста. Дызайнам парку займаўся «Савушкаў прадукт», які вырашыў змяніць месца да знакавай гадавіны.

Дзіцячы гарадок «Планета СуперКід» значна пашырылі: цяпер ён складаецца з дзвюх пляцовак, уваход на якія пазначаны светлавой аркай. Дзіцячы комплекс папоўнілі качалкі-балансіры ў форме матацыкла, конікі і дыназаўры, баскетбольнае кальцо і гімнастычная сетка Піраміда — па ёй могуць лазіць дзеці ад 5 гадоў.

Малочны вытворца таксама арганізаваў workout-пляцоўку пад адкрытым небам. Для дзяцей паставілі тры трэнажоры, для дарослых — адразу дзесяць. Пасля актыўнай трэніроўкі наведвальнікі могуць зрабіць «спартовае» сэлфі ў актыўнай фотазоне.

У парку з'явілася пляцоўка для заняткаў петанкам. Гэтая праванская гульня, падобная да кёрлінгу і вельмі папулярная ў Францыі, Англіі і Іспаніі.

Ля ўвахода ў парк наведвальнікі змогуць азнаёміцца ​​са схемай размяшчэння аб'ектаў у парку. Цэнтральная кампазіцыя — буйная скульптура зямнога шара — увасабляе назву парку.

Для зручнасці гасцей парку ўсталявалі 30 лавак і арганізавалі дзве велапаркоўкі. А таксама паставілі біяпрыбіральні і навес ад дажджу. Парк папоўніўся 69 дрэвамі, больш чым 2300 хмызнякамі і 36 доўгаквітнеючымі шматлетнікамі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў5

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ25

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

У Беларусі можна арандаваць воданапорную вежу для адпачынку. Спальня — на ўзроўні верхавін дрэў2

Круты расказаў пра працоўны графік Лукашэнкі ў пачатку года1

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч10

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць