Затрыманы старшыня праўлення Магілёўскага аблспажыўсаюза Сяргей Шуркала, паведамілі Tut.by крыніцы. Кіраўніка падазраюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і прысваенні маёмасці.

Па словах суразмоўцаў партала, Сяргея Шуркалу затрымалі на гэтым тыдні. На працы яго няма ўжо некалькі дзён, а выконваючым абавязкі старшыні праўлення Магілёўскага аблспажыўсаюза прызначаны намеснік Шуркалы. Справу вядзе КДБ, паведамляюць крыніцы.
Атрымаць аператыўны каментар у Камітэце дзяржбяспекі не ўдалося.
У вобласці Сяргея Шуркалу характарызуюць як прафесійнага кіраўніка, дзякуючы якому Магілёўскі аблспажыўсаюз займае лідзіруючыя пазіцыі ў Белкаапсаюзе.
Белкаапсаюз — буйны аператар гандлю, яго сетка налічвае звыш васьмі тысяч гандлёвых аб'ектаў і 700 аўтамагазінаў.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары