Здарэнні77

На Віцебшчыне асудзілі дваіх, што пахавалі жанчыну жыўцом з-за кватэры

28 чэрвеня Віцебскі абласны суд у закрытым судовым пасяджэнні разгледзеў крымінальную справу аб забойстве жанчыны ў Лёзненскім раёне, паведамляе tut.by са спасылкай на прэс-службу Вярхоўнага суда. У верасні мінулага года цела 28-гадовай віцяблянкі знайшлі ў лесе.

Следчыя высветлілі, што жанчына адпачывала ў сваёй кватэры са знаёмымі, а пасля застолля адправілася ў лес з двума з іх, мужчынам і жанчынай. Эксперты заявілі, што жанчыну пахавалі жыўцом. Абвінавачванні ў забойстве пры абцяжваючых абставінах былі выстаўленыя 21-гадоваму мужчыну (раней яго судзілі за крадзеж машыны) і 24-гадовай жанчыне. Усяго па справе былі затрыманыя чатыры чалавекі.

Матывам забойства было жаданне завалодаць кватэрай жанчыны: абвінавачваны разлічваў здаваць яе і пасля смерці гаспадыні нават размясціў адпаведную аб'яву на спецыялізаваным сайце.

Абвінавачаныя 21-гадовы мужчына і 24-гадовая жанчына прызнаныя вінаватымі ў наўмысным забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю, з карыслівых меркаванняў, групай асобаў. Мужчыну па сукупнасці злачынстваў (забойства, злоснае хуліганства, рабаванне, выраб парнаграфіі і інш.) асудзілі на 22 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і штраф 980 рублёў. Жанчыну асудзілі на 17 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і канфіскацыю маёмасці. З іх таксама будзе спагнана кампенсацыя маральнай шкоды на карысць двух пацярпелых — па 36 000 рублёў кожнаму.

Яшчэ двое абвінавачаных, якія праходзяць па справе, — 24-гадовыя мужчына і жанчына. Іх прызналі вінаватымі ў вырабе і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў і злосным хуліганстве ды асудзілі на тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на два гады. Мужчына яшчэ атрымаў штраф 110 базавых велічынь.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп збіраецца павялічыць вайсковыя выдаткі ЗША да рэкорднага ўзроўню з 1950-х1

Ірак пачаў нацыяналізацыю найбуйнейшага замежнага актыву «Лукойла»4

Вынеслі мяккі прысуд берасцейцу, які пагражаў сілавікам нажамі1

Лукашэнка: Тое, што адбываецца вакол нас, не залежыць ад нас. Шаленства і яшчэ раз шаленства18

Лукашэнка пра выкраданне Мадура: Гэта саступка Трампа вайскоўцам за Афганістан26

У Мінску не толькі заносы, але і заторы, і шматлікія аварыі3

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў19

Затрыманага ў Францыі расійскага баскетбаліста абмянялі на асуджанага ў Расіі француза1

У Беларусі пачалі ставіць банкаматы-рэсайклеры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць