Грамадства

Генпракурор пракаментаваў трагедыю ў Белаазёрску і выказаў ідэі наконт п'яных за рулём

Фота Сяргея Гудзіліна

Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк лічыць, што адных прававых мер у барацьбе з п'янствам за рулём недастаткова, і не выключыў, што пытанне будзе вынесена на грамадскае абмеркаванне. Аб гэтым Аляксандр Канюк паведаміў сёння журналістам, піша БелТА.

«Адных прававых мер недастаткова. Трэба думаць аб нейкіх дадатковых мерах», — сказаў Аляксандр Канюк. Ён дапусціў, што пытанне можа быць вынесена на грамадскае абмеркаванне, і заклікаў падключыцца ў тым ліку СМІ.

Апошні выпадак у Брэсцкай вобласці (ДТЗ у Белаазерскім раёне, дзе загінулі пяць чалавек, у тым ліку трое дзяцей) Аляксандр Канюк назваў проста абуральным. «Усё можна разумець, але калі дзеці гінуць ні за што!» — эмацыянальна выказаўся генпракурор.

Ён нагадаў, што пазіцыя прэзідэнта па пытанні барацьбы з п'янствам за рулём вельмі жорсткая. Гучала, у прыватнасці, прапанова аб пажыццёвым пазбаўленні правоў нецвярозых вадзіцеляў. Генпракурор не выключыў, што з часам у Беларусі да гэтага прыйдуць.

Але, на яго думку, нават такіх мер недастаткова — пазбаўленыя правоў усё роўна садзяцца за руль, тыя, у каго канфіскавалі аўто — бяруць на час чужыя машыны, крадуць іх.

«Меры з пункту гледжання закона трэба прымаць абавязкова, але трэба і яшчэ якія-небудзь іншыя прапрацоўваць», — сказаў Аляксандр Канюк.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона9

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам25

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

Пашынян у метро эмацыйна паспрачаўся з пасажыркай наконт Карабаха7

Падрабязнасці дыверсіі ў Чэхіі: падпалены завод вырабляў цеплавізары для УСУ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона9

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць