У Расіі прапрацоўваюць магчымасць выдзялення дадатковых бюджэтных месцаў у ВНУ для беларусаў. Пра гэта Уладзімір Пуцін паведаміў сёння на форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае БелТА.

«З расійскага боку прапрацоўваецца магчымасць выдзялення дадатковых бюджэтных месцаў для грамадзян Беларусі ў нашых універсітэтах», — сказаў Уладзімір Пуцін.
Паводле яго слоў, цяпер у расійскіх ВНУ на бюджэтнай аснове навучаюцца каля 4 тысяч беларусаў. Каб спрасціць паступленне беларускіх абітурыентаў у ВНУ Расіі, у 2020 годзе плануецца праводзіць у Мінску Адзіны дзяржаўны экзамен. У будучыні такую практыку можна распаўсюдзіць і на іншыя гарады Беларусі пры ўзгадненні з кіраўніцтвам краіны і профільнымі ведамствамі дзвюх краін, лічыць прэзідэнт Расіі.
-
Журналістка «Спутніка» звяртаецца да Лукашэнкі: яе сын паступіў у Вышэйшую школу эканомікі ў Маскве, а дома на яго завялі крыміналку
-
Былы супрацоўнік «Бетэры» запісаў вялікае відэа пра гэта анлайн-казіно. Цяпер у яго праблемы з міліцыяй
-
У Мінску развіталіся з паэтам Уладзімірам Карызнам, аўтарам слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі
Каментары