Свет77

Апублікаваныя першыя экзіт-полы на выбарах ва Украіне: ёсць адна інтрыга

УНІАН

Журналістка Соня Кошкіна ў сваім тэлеграм-канале апублікавала неафіцыйныя звесткі трох экзіт-полаў на датэрміновых парламенцкіх выбарах ва Украіна па стане на 12:00.

Афіцыйна вынікі забаронена публікаваць да закрыцця выбарчых участкаў, але журналісты знаходзяць спосабы данесці інфармацыю.

Згодна з Нацыянальным экзіт-полам, «Слуга народа» набірае 41,4%, «Апазіцыйная платформа — За жыццё» Віктара Медведчука — 14,1 працэнта, у «Еўрапейскай салідарнасці» Пятра Парашэнкі - 8,5%, у «Бацькаўшчыны» Юліі Цімшэнка — 8,1%. «Голас» набірае 5% і пераадольвае неабходны бар'ер.

Ёсць таксама звесткі 'экзіт-полаў ад КМіС і Цэнтра Разумкова.

Паводле іх «Слуга народа» мае 40,6 і 42,2% адпаведна, «За жыццё» — 14,4 і 13,8%, партыя Парашэнкі — 9,4 і 7,7%, «Бацькаўшчына» — 8,2 і 8,0%, «Голас» — 5.2 і 4.7%.

Такім чынам, галоўная інтрыга: праходзіць «Голас» па партыйных спісах, ці не

Згодна са звесткамі Мустафы Наема, Вакарчуку таксама не ўдасца пераадолець бар'ер 5%.

Па партыйных спісах абіраецца 225 чалавек, яшчэ 199 (іншыя 26 месцаў прыпадае на Крым і Данбас, дзе дэпутаты не будуць абраныя) абіраюцца простай большасцю галасоў.

Ніхто не сумняваецца ў перамозе «Слугі народа». Пытанне, колькі галасоў яна набярэ і ці будзе фармаваць кааліцыю. Раней у партыі сказалі, што гатовы фарміраваць кааліцыю з «Голасам» і «Бацькаўшчынай» і ні пры якіх умовах з «Апазіцыйнай платформай — За жыццё» і «Еўрапейскай салідарнасцю».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь адкрые ў КНДР пасольства і пачне дамаўляцца пра бязвіз4

Прызначылі новага начальніка Вайсковай акадэміі2

Галоўчанка запэўнівае, што на беларускі рубель сусветная сітуацыя не ўплывае4

У Мастоўскім раёне ў аднаго гаспадара пчолы не перажылі зіму, то ён пайшоў красці чужых

Адна з афрыканскіх краін ірвецца дапамагчы Ізраілю ў Іране14

«Сітуацыя можа быць горшай, чым пандэмія каранавіруса». Прэзідэнт Фінляндыі папярэдзіў пра рызыку глабальнага крызісу16

У Грэнландыю і на Фарэры цяпер будзе трапіць прасцей

У Магілёве пабудуюць другі лядовы палац. Пры ім будзе і першы ў горадзе аквапарк5

Пасля падаражання праезду маршрутка ў аэрапорт Мінск каштуе ў два разы танней, чым аўтобус. Як такое атрымалася?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць