Здарэнні33

У маладзечанца з машыны скралі кайданкі і шмаравідла

Здарэнне адбылося яшчэ 10 ліпеня, піша kraj.by

У міліцыю звярнуўся 37-гадовы мясцовы жыхар, які распавёў, што з яго незачыненага аўто нехта скраў 500 даляраў, 50 рублёў, банкаўскую і зніжкавыя карткі, абанемент у спартовы клуб, а таксама сумку з асабістымі рэчамі.

Унутры знаходзіліся электронная цыгарэта і навушнікі. Агульную шкоду маладзечанец ацаніў у 1 266 рублёў.

Міліцыя праз месяц затрымала злодзея, прычым на гарадскім сметніку. Гэта быў 33-гадовы мужчына без пэўнага месца жыхарства.

Той прызнаўся праваахоўнікам, што грошы ён разам з прыяцелем за два дні патраціў на алкаголь, а рэчы раздаў знаёмым. Таксама, паводле яго слоў, у скрадзенай сумцы, акрамя навушнікаў і электроннай цыгарэты, ляжалі бізун, кайданкі, шмаравідла і калода карт. Пра іх жа заяўнік прамаўчаў.

Выкрадзеныя рэчы былі канфіскаваныя, а падазраваны затрыманы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая12

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Усе навіны →
Усе навіны

Сваякі ўкраінскага салдата, які лічыўся загінулым, але вярнуўся з палону, абавязаны вярнуць 300 тысяч еўра пахавальных10

Крыптабіржа выпадкова раздала біткойнаў на 40 мільярдаў даляраў

Супраць забароны на перавозкі расійскай нафты выступілі Грэцыя і Мальта2

У мінскай ЖКГ абверглі чуткі пра смеццевы калапс у Мінску

Нямецкі стартап паспяхова правёў выпрабаванні гіпергукавой ракеты. Гэта ўраўнуе Еўропу з Расіяй8

Эксперымент наглядна паказаў, як лёгка надурыць чалавека праз штучны інтэлект6

Дызайнеры прапануюць выходзіць замуж у вясельных шлёпанцах — такую калекцыю выпусцілі ў Birkenstock3

Стала вядома, чаму ізраільская Arkia не стала лётаць у Мінск1

Нарвежац Ёханэс Клеба стаў сяміразовым алімпійскім чэмпіёнам. Да рэкорда зусім блізка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая12

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць