Свет1313

Памёр брытанскі паліттэхнолаг Цім Бэл, які паляпшаў імідж Лукашэнкі

У нядзелю ва ўзросце 77 гадоў памёр вядомы брытанскі паліттэхнолаг лорд Цім Бэл, які працаваў з Маргарэт Тэтчэр у 1979, 1983 і 1987 гадах, а таксама займаўся паляпшэннем іміджу Лукашэнкі ў 2008-2009 гадах. Таксама лорд Бэл у розныя гады кансультаваў Барыса Ельцына і Барыса Беразоўскага. Пра смерць лорда Бэла пасля непрацяглай хваробы паведаміла яго сям'я.

Цім Бэл нарадзіўся 18 кастрычніка 1941 года. У 1960-я ён працаваў у рэкламных і PR-фірмах, а ў 1970 годзе ўдзельнічаў у заснаванні рэкламнага агенцтва Saatchi & Saatchi, кіруючым дырэктарам якога быў доўгія гады. Стаўшы галоўным дарадцам па іміджы і перадвыбарчай кампаніі Маргарэт Тэтчэр. Лорд Бэл супрацоўнічаў з Кансерватыўнай партыяй і падчас выбараў 1983 і 1987 гадоў. Калі Маргарэт Тэтчэр была прэм'ер-міністрам, Цім Бэл быў узведзены ў рыцары.

У 1987 годзе Цім Бэл заснаваў PR-фірму Bell Communications, якая з 1997 года стала кампаніяй Bell Pottinger. Кампанія аказвала паслугі самым неадназначным кліентам, у тым ліку Аўгуста Піначэту, Аляксандру Лукашэнку, каралеўскай сям'і Саудаўскай Аравіі і гэтак далей. Фірма закрылася два гады таму пасля скандалу з расісцкай кампаніяй у Паўднёвай Афрыцы.

Лорд Бэл і Беларусь

У снежні 2012-га ў інтэрнэце з'явілася справаздача кампаніі лорда Бэла Chime Communications зь Вялікай Брытаніі аб працы для паляпшэння іміджу Беларусі на міжнароднай арэне ў 2008—2009 гадах. З беларускага бюджэту за гэты піяр мелася быць заплачана 10 мільёнаў еўра.

Кантракт беларускага ўраду з лордам Бэлам дзейнічаў адзін год. Ён быў падпісаны ў ліпені 2008 году, а 16 жніўня з турмы быў вызвалены экс-кандыдат на выбарах прэзідэнта Аляксандар Казулін. Вызваленне палітвязняў лорд Бэл назваў адной з прычынаў тагачаснага паляпшэння іміджу Беларусі і зняцця некаторых міжнародных санкцый.

Раней лорд Бэл прызнаў, што PR-кампанія Bell Pottinger Group, якая ў 2008—2009 гг. працавала для паляпшэння іміджу Беларусі і Аляксандра Лукашэнкі на Захадзе, атрымлівала ганарары выключна ад ураду Беларусі.

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА9

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць