Музыка55

«Музыканты-мужчыны маюць значна большыя расцэнкі і больш увагі з боку буйных медыя, чым жанчыны»

Willibald — швейцарскі рок-гурт. Яго ўдзельніцы ўваходзяць у асацыяцыю Helvetiarockt, якая змагаецца за павышэнне рэпрэзентатыўнасці жанчын у музычнай індустрыі краіны і выступае супраць стэрэатыпаў. У нядзелю гурт выступаў у Мінску на першым гарадскім сацыяльным фестывалі IBB JubiläumsFest. «Наша Ніна» распытала музыкаў пра сэксізм на рок-сцэне і залежнасць заробкаў ад полу.

«Важна, каб у музыку прыходзіла больш жанчын. Рок-гурт, у якім большасць — дзяўчаты, не павінен успрымацца як нешта дзіўнае», — лічыць салістка Дэбара.

З тым, што ад іх бэнда чакаюць крыху іншай музыкі, яны сутыкаюцца пастаянна. «Калі нас чуюць на саўндчэку, здзіўляюцца, што мы такія гучныя, рэзкія. Калі ў гурце ёсць жанчыны, думаюць, мы павінны быць больш ціхімі, меладычнымі і мілымі», — кажа гітарыст Чарлі, адзіны мужчына ў гурце.

Дзяўчаты ўспамінаюць выпадкі сэксізму на сцэне. Часам, калі яны прыязджаюць на рок-фестываль, арганізатары не вераць, што яны ўдзельніцы гурту і адпраўляюць на бэкстэйдж. Ці пачынаюць тлумачыць, як карыстацца тэхнікай, быццам музыканткі не разумеюць, як яна працуе.

«Наша бубначка — жанчына. Кожны раз калі мы прыязджаем выступаць, ніхто не чакае, што на барабанах будзе яна. Яны думаюць, што бубнач — Чарлі, — дзеліцца гітарыстка Наомі. — А пасля канцэрта да яе падыходзяць і кажуць: ты сапраўды крутая. Яны здзіўлены, што жанчына добра грае. І гэта так ненармальна, бо майстэрства не залежыць ад полу».

Іншы стэрэатып: жанчыны на сцэне заўсёды мусяць быць прыгожымі.

«Мы павінны добра выглядаць на фота, у руху. І гэта не тое самае, што чакаюць ад мужчын. Калі ты мужчына і робіш моцны твар падчас спеву, гэта цалкам нармальна, але калі ты жанчына, гэта лічаць брыдкім. Таму ты пастаянна трымаеш у галаве, як табе трэба рухацца, як трэба выглядаць», — кажа Наомі.

А вось стэрэатып пра тое, што жанчыны трапляюць у шоу-бізнэс праз ложак, ужо неактуальны. Справа ў тым, што з развіццём інтэрнэту вялікія лэйблы больш не вырашаюць, якой будзе музыка, у іх цяпер менш улады.

Згодна са спісам Forbes, летась самы высокааплатны спявак зарабіў на 30 мільён даляраў больш, чым спявачка. Атрымліваецца, заробкі ў мужчын-музыкантаў большыя?

«Складана сказаць, бо мы не зарабляем грошы музыкай. Канечне, мы атрымліваем ганарары, але гэта маленькія сумы, бо мы прадстаўляем альтэрнатыўную музыку. Але калі паглядзець на мэйнстрым-кірунак, музыканты-мужчыны маюць значна большыя расцэнкі і больш увагі з боку буйных медыя, — адзначае Дэбара. —

Чаму? Магчыма, вы як журналіст з гэтым таксама сутыкаецеся: людзі больш давяраюць мужчынам, бачаць у іх экспертаў. Гэта псіхалагічная штука.

У Швейцарыі агулам мы маем разрыў у аплаце працы мужчын і жанчын каля 20%. Так, часткова гэта таму, што жанчын абіраюць менш аплатныя работы, але ў 6% выпадках разрыў немагчыма абгрунтаваць. Гэтыя 6% мы можаш патлумачыць толькі сэксізмам».

«НН»: Правакацыйнае пытанне: можа, мужчыны больш таленавітыя?

— Відаць, людзі ў гэта вераць, — усміхаецца Наомі. — Але, канечне, гэта не так. Магчыма, мужчыны больш заахвочваюцца ў грамадстве.

— Мужчыны могуць думаць, што яны больш таленавітыя, бо ім часцей кажуць пра гэта, — дадае Майкл.

— Музыканты-мужчыны больш актыўныя, лепш сябе прасоўваюць. А жанчыны часам няўпэўненыя ў сабе і чакаюць, каб іх адкрылі, каб хтосьці сказаў, што яны добрыя, — падсумоўвае Дэбара.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу10

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус ідзе пешшу на футбол з Варшавы ў Чарнагорыю

Ізраіль атакаваў іранскі цяжкаводны рэактар у Араку. Што гэта за аб'ект?1

Пасол Славакіі салідарызаваўся з Лукашэнкам і выступіў супраць падтрымкі Украіны13

Культурны менеджар з Віцебска Уладзімір Булаўскі выехаў з Беларусі, адбыўшы два гады ў калоніі4

Наталля Пяткевіч вырашыла быць больш сціплай у адзенні. Яна прыйшла да Лукашэнкі ў пінжаку ўсяго за 300 даляраў29

У Стаўбцоўскім раёне 6-гадовы хлопчык уцёк ад бацькоў на аўтатрасу1

Пуцін усё больш працуе па начах. Прэс-канферэнцыю для замежных журналістаў пачалі ў 23:30 — і гэта ўжо норма13

Будзе Пуцін, Пашынян адмовіўся, а прэзідэнта Ірана ўсё яшчэ чакаюць. Хто з сусветных лідараў прыедзе ў Мінск на наступным тыдні на ЕАЭС3

Адбылася найбуйнейшая ў гісторыі ўцечка пароляў: скампраметаваныя 16 мільярдаў лагінаў Apple, Facebook і Google9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу10

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць