фотаблог Юліі Дарашкевіч2222

І ўся каралеўская раць

11 лютага ў выставачным павільёне «Белэкспа» ў Мінску адчынілася міжнародная выстава-кірмаш «Кнігі Беларусі-2009».

11 лютага ў выставачным павільёне «Белэкспа» ў Мінску адчынілася міжнародная выстава-кірмаш «Кнігі Беларусі-2009».

Краіны-ўдзельніцы (а заяўлена іх было 25) акрамя кніжак актыўна прэзентавалі сваю культуру. Ля стэнду Паўднёвай Карэі можна было на папірусным аркушы сваімі рукамі на адмысловым прыстасаванні адціснуць карэйскі алфавіт, які паводле словаў карэйскай прадстаўніцы «цалкам арыгінальны, зусім не падобны да кітайскага». З ізраільскай стойкі хутка разыходзілася брашура пра загадкавы «Новы год для дрэваў», які нядаўна святкавалі юдэі.

На стэндзе Славаччыны, краіны, якая ў апошнія часы актыўна занятая падвышэннем свайго турыстычнага іміджу, акрамя мастацкіх выданняў можна было атрымаць падрабязную інфармацыю пра славутыя курортныя мясціны. Як заўсёды прадстаўнічы нямецкі будан, акрамя кніг, прапанаваў інфармацыю, дзе і як у Беларусі можна вывучаць нямецкую мову.

Пад партрэтамі правадыра і ля залатых фаліянтаў народных эпасаў відавочна сумавалі прадстаўнікі Таджыкістану.

Да свайго гонару расейскія выдаўцы, якім на Беларусі, у прынцыпе, і рэкламавацца ня трэба, на «Мінскім кірмашы» усё ж вырашылі заняць актыўную прамоўтарскую пазіцыю. Як нідзе людна было на стэндзе маскоўскага выдавецтва «Время», друкароў Святланы Алексіевіч і Васіля Быкава. Каб атрымаць аўтограф у беларускай пісьменніцы, стаяла не раўнуючы гастраномная чарга. Дарэчы, хто ля тых, хто не паспеў на сустрэчу з аўтаркай «Чарнобыльскай малітвы»: з Алексіевіч будзе яшчэ адна сустрэча ў суботу а 14-й (ля стэнду «Расейскія выдавецтвы»).

Выстава, як тэатр з вешака, пачынаецца з праграмак. У першы дзень іх не было. Распарадчыцы адсылалі да вялізных стэндаў, дзе расклад мерапрыемстваў быў напісаны не раўнуючы наскальны надпіс. Здавалася, на кніжным кірмашы не чулі пра вынаходства кнігадруку, пра тое, што праграмкі можна рабіць таксама на папяровым аркушы.

А як там мелася на кірмашы беларуская кніга ў святле нядаўніх заяваў намесніка міністра інфармацыі Ігара Лапцёнка пра 7-адсоткавае змяншэнне яе друку?

Пісьменнік і выдавец Уладзімер Сіўчыкаў лічыць, што беларуская кніга на кірмашы была прадстаўленая не вельмі як: «Хацелася б больш. Прыкра бачыць, як Алексіевіч і Быкава, аўтараў, якія прэзентуюць нашу культуру, прадстаўляюць небеларускія выдаўцы».

Беларуская кніга на кірмашы абмяжоўвалася збольшага даведачнай літаратурай і фальклёрна-краязнаўчымі альбомамі: асноўныя выдаўцы айчыннай белетрыстыкі збольшага адсутнічалі.

Затое беларуская кніга прысутнічала на замежных стэндах. Ужо прыгаданы славацкі стэнд сустракаў наведнікаў фаліянтам «Краіна Беларусь» Уладзімера Арлова. Рэч у тым, што хіт апошніх трох год выдаваўся ў славацкім выдавецтва «Нэаграфія». А найлепшая (паводле апытання «НН») гістарычная кніга 2008 году «Магдэбурская Гародня» Юрыя Гардзеева красавалася на стэндзе польскага выдавецтва Kolegium’а Europy Wschodniej.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі11

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

На французскі «шэнген» цяпер можна запісацца самастойна — некаторыя ўжо атрымалі слоты1

Найхаладней гэтай ноччу было ў Езярышчы

Прэм'ерка Літвы адказала Марыі Калеснікавай наконт паляпшэння адносін з Беларуссю26

Прэзентаваны ролік з Эмай Стоўн да «Супербоўла». Лаўрэатка «Оскара» ў ім псіхуе і ламае ноўтбукі

Дзяўчынцы ў 12 гадоў сказалі, што яна не родная, і вярнулі ў прытулак. Яе мама: «Я не справілася»20

Пасол Расіі заявіў пра працяг паставак нафты на Кубу, нягледзячы на пагрозы Трампа ўвесці пошліны2

Прыдумалі лагатып для Года беларускай жанчыны12

Некаторым беларусам з ДНЖ і замежным пашпартам трэба будзе здаваць у Беларусі адбіткі пальцаў6

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі11

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць