Улада3030

«Жывыя чалавекі», яны ж адэпты БССР, ідуць на парламенцкія выбары па Гомелі

У Гомелі зарэгістраваныя дзве ініцыятыўныя групы кандыдатаў, якія прадстаўляюць праект «Варта». Яны ўжо завялі свой тэлеграм-канал, а таксама чат для абмеркавання. Насамрэч пад «Варту» маскіруюцца так званыя «жывыя чалавекі», якія тэрарызуюць чыноўнікаў і адмаўляюцца ад афіцыйных дакументаў.

Справа «жывы чалавек» Аляксей Елісееў, у цэнтры — кандыдатка Алена Давыдава.

«Мы стварылі праграму, якая здольная зрабіць людзей свабоднымі, незалежнымі і багатымі», — гаворыцца ў перадвыбарчым роліку прадстаўнікоў «Варты».

Што яны абяцаюць? Найперш змены ў падаткавы і мытны кодэксы (не трэба будзе плаціць амаль ніякія падаткі), адмову ад манаполіі дзяржавы ў сістэме адукацыі, пераход у сельскай гаспадарцы да фермерства і г.д. На кожны пункт яны цытуюць нейкую таямнічую «Белую кнігу Варта». Напрыклад, яны прапануюць глядзець на падаткі як на крадзеж, а на дзяржаву, якая збірае падаткі, — як на банду злодзеяў.

Прадстаўнікі праекта лічаць, што ў дзяржавы не трэба прасіць дазвол на тое, каб будаваць дамы, браць шлюб, кіраваць аўтамабілем, мець зброю, збірацца на мітынгі і г.д. Гэтыя правы ў людзей, ці дакладней «чалавекаў», ёсць ад нараджэння.

У выніку «Варта» вылучыла дваіх кандыдатаў. Па 33-й Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай ідзе прадпрымальнік Яўген Балдуеў, а па 36-й Гомельскай-Навабеліцкай урач-бактэрыёлаг Алена Давыдава. Мабыць, гэта тыя, у каго ўсё ж ёсць пашпарты грамадзян Беларусі. Звяртае ўвагу, хто з’яўляецца кіраўніком ініцыятыўнай групы Балдуева — гэта 38-гадовы Аляксей Елісееў.

Чым цікавы гэты чалавек? Ён з’яўляецца прадпрымальнікам. У яго шасцёра дзяцей, якіх завуць Васіліса, Радамір, Дабраслаў, Лучазар, Ярамір і Светазар. Пра сябе ён заяўляе, што ўжо два гады не плаціць падаткі і ФСЗН, а таксама адмовіўся ад усіх дакументаў. Елісееў не мае ані пашпарту, ані правоў кіроўцы. Пашпарт грамадзяніна Беларусі, напрыклад, ён называе «аўсвайсам».

Елісееў адносіць сябе да так званых «жывых чалавекаў». Гэта такі рух, прадстаўнікі якога свядома адмаўляецца ад грамадзянства Беларусі, яны самі сабе малююць пасведчанні, па якіх і жывуць. Яны лічаць, што пасля атрымання дакументаў, якія пацвярджаюць тваю фізічную асобу, чалавек становіцца «мёртвым», і «жывым» ён можа стаць толькі пасля таго, як абвесціць сябе такім.

Яны лічаць, што СССР не распаўся да гэтай пары, лічучы сябе «грамадзянамі БССР». Яшчэ Елісееў посціць багата інфармацыі на сваёй старонцы пра «плоскую» Зямлю. А яшчэ «жывыя чалавекі» не прызнаюць легітымнасць сённяшняй улады. Лічаць, што ўсе ўласнікі пашпартоў з’яўляюцца «рабамі».

«Наша мэта — змяніць паліцэйскі дыктатарскі лад, які існуе цяпер», — піша Елісееў у чаце «Варты».

Елісееў не выключае, што свайго кандыдата яны могуць вылучыць і на наступныя прэзідэнцкія выбары.

Глядзі таксама: Адэпты СССР тэрарызуюць чыноўнікаў: давялі дэпутата да істэрыкі, на ўпаўнаважанага па справах рэлігій выклікалі АМАП. Хто яны?

Каментары30

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць