Грамадства5151

Вардамацкі: За саюз з Расіяй 54,5% беларусаў, гэта мінімум за апошні час

54,5% беларусаў за саюз з Расіяй, 25% — за саюз з Еўропай. Яшчэ 20,5% апытаных не ведаюць, што адказаць, ці не вызначыліся з адказам на гэтае пытанне. Такія лічбы, як піша Еўрарадыё, агучыў 28 верасня на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі кіраўнік «Беларускай аналітычнай майстэрні» Андрэй Вардамацкі.

Звесткі сапраўдныя на жнівень 2019 года. Калі разглядаць пытанне ў дынаміцы, бачна, што колькасць прыхільнікаў інтэграцыі з Расіяй паступовя змяншаецца — за год іх стала меней амаль на 9 працэнтных пунктаў. Колькасць прыхільнікаў еўрапейскага шляху для Беларусі вагаецца паміж 20% і 25%. А вось тых, хто вагаецца, апошнім часам стала больш.

Каб атрымаць гэтыя дадзеныя, была апытаная 1 тысяча чалавек.

Слайд са звесткамі з даклада Андрэя Вардамацкага / Еўрарадыё

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі праходзіць у Вільні з 27 па 29 верасня 2019 года. Мерапрыемства сабрала каля 600 удзельнікаў. Андрэй Вардамацкі прадставіў на ім даследаванне «Расійскія каштоўнасці або еўрапейскія даброты».

Каментары51

Цяпер чытаюць

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа: Нас не хвалюе рытарычная падтрымка Расіяй Венесуэлы3

У Мінску цэлую вуліцу накрыла «антрапагенным» снегам4

Улады Непала аб'явілі план ачысткі Эверэста ад смецця4

Бабарыка і Калеснікава прыехалі ў Германію. Іх сустрэў міністр замежных спраў32

Міністр сувязі паабяцаў за 5 гадоў павялічыць хуткасць мабільнага інтэрнэта ў 4 разы2

«Можна ўявіць, наколькі амаральнай асобай з'яўляецца стваральнік гэтага нялюдскага механізму»21

У Гдыні на тэрыторыі вайсковай часці затрымалі п'янага беларуса1

Ганне Лукашэнка далі прэмію «За духоўнае адраджэнне»13

Амерыканцы ўпершыню запрасілі на перамовы з украінцамі еўрапейцаў, катарца і турка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць