Улада33

Дзень роднае мовы. Хто як адзначае?

Дзяржава:

1. 19 лютага ў Мінску адбылася паседжанне круглага стала «Родная мова роднай зямлі». Сярод удзельнікаў — Аляксандар Лукашанец, дырэктар інстытуту мовы і літаратуры, паэт і дырэктар замежнага вяшчання Беларускага радыё Навум Гальпяровіч, дарадца міністра адукацыі па сувязях з грамадскасцю Віктар Іўчанкаў. Падчас абмеркавання адзін з удзельнікаў, сын Якуба Коласа, навукоўца Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч заўважыў, што скасаванне «ганебнага закона» аб двухмоўі дазволіць змяніць надзвычай цяжкую сітуацыю ў краіне з беларускай мовай.

2. Незадоўга да дня роднай мовы дзяржаўная тэлефонная кампанія «Белтэлекам» увяла новую паслугу — праслухоўванне казак па-беларуску. Вы набіраеце 196 з хатняга тэлефона і слухаеце ўпадабаную казку. Кошт — 73 рублі за хвіліну.

3. У навінах першага каналу апошнім часам павялічылася колькасць рэпартажаў на беларускай мове. Калі ўжо некалькі гадоў на навінах па-беларуску ішлі паасобныя перадачы на тэмы культуры, дык цяпер, тры тыдні пасля сустрэчы старшыні ТБМ Алега Трусава і кіраўніка БТ Аляксандра Зімоўскага, крыху абеларушаны гаспадарча-грамадскі блок. Адзін дзень у выпуску навінаў было ажно 4 рэпартажы па-беларуску.

Акадэмічныя колы:

Цэлы тыдзень на філфаку БДУ ішлі мерапрыемствы, прысвечаныя дню роднай мовы: сустрэчы студэнтаў з мовазнаўцамі, вечар перакладаў, а таксама выступ хору выкладчыкаў і студэнтаў «Натхненне».

Грамадскасць:

Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны ладзіць ужо другую агульнабеларускую дыктоўку, што мае адбыцца па ўсёй Беларусі ў тры этапы: 21 лютага, 15 і 25 сакавіка 2009 года. 21 лютага дыктоўку можна напісаць на сядзібе таварыства (Румянцава, 13) а 11 і а 12 гадзінах. На сайце ТБМ пададзены тэкст дыктоўкі.

У дадатак 21 лютага а 2-ой гадзіне ТБМ запрашае ў Палац Мастацтваў (вул.Казлова, 3) на ўрачыстасці, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. У праграме: уганараванне прапагандыстаў беларускай мовы, прэзентацыя грамадскіх ініцыятыў (стварэнне размоўніка) а таксама канцэртная праграма.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

У чацвер абяцаюць да мінус 30°С

Наўседа: Гандаль каштоўнасцямі непрымальны, Літва па-ранейшаму будзе блакаваць транзіт беларускіх угнаенняў4

Пад Полацкам сутыкнуліся аўтобус і легкавік, два чалавекі загінулі1

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура16

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць