Грамадства2020

Крыніца: Перавод гімназіі Дзяржынска на рускую мову — ініцыятыва дырэктаркі

У рэдакцыю «Нашай Нівы» звярнуўся чалавек, абазнаны ў працэсах, што адбываюцца ў сістэме адукацыі Дзяржынскага раёна. На ўмовах ананімнасці ён пагадзіўся расказаць, што стаіць за паступовым пераводам гімназіі горада Дзяржынска на рускую мову.

Чытайце. Русіфікацыя: у беларускамоўнай гімназіі Дзяржынска з’явіліся рускамоўныя першыя класы

«Гэта жаданне выключна дырэктаркі — Людмілы Паўхлеб. Ніякіх заяваў ад бацькоў саміх па сабе не было. Яна хацела нават сёлета зрабіць навучанне цалкам на рускай мове. Але ва ўпраўленні адукацыі райвыканкама ёй зрабіць гэтага не далі. І якраз Паўхлеб дала загад на перавод дакументацыі на рускую мову», — паведаміла крыніца.

«НН» расказалі, што ў Дзяржынску існавала правіла: для настаўнікаў, якія выкладаюць свае прадметы на беларускай мове, выплачваўся дадатак да заробку ў памеры 30%. Гэта доўгі час і матывавала настаўнікаў выкладаць па-беларуску. Такая ініцыятыва знайшла водгук у старшыні райвыканкама Мікалая Арцюшкевіча. Нібыта і цяпер Арцюшкевіч не ў захапленні ад такой ідэі дырэктаркі Паўхлеб.

«Яшчэ хацеў бы адказаць на словы начальніцы ўпраўлення райвыканкама Гапаньковай, што ў выпускнікоў гімназіі ўзнікаюць праблемы пры паступленні ў тэхнічныя ВНУ праз тэрміналогію. Гэта не так, бо матэматыка, фізіка і хімія выкладаліся заўсёды на рускай мове», — расказалі «НН».

Ад 1 верасня ў беларускамоўную гімназію горада Дзяржынска сталі набіраць рускамоўныя класы. Цяпер ва ўстанове чатыры рускамоўныя першыя класы пры адным беларускамоўным. Школьная адміністрацыя спасылаецца на жаданне бацькоў.

Цяпер у інтэрнэце пачаўся збор подпісаў супраць русіфікацыі гімназіі.

Каментары20

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца!5959

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

На памежных пераходах адключылі камеры9

Уіткаф сустрэнецца з Зяленскім для чарговага раўнду перамоваў па вайне ва Украіне1

Гродзенскі драмтэатр узначаліла рэжысёрка са Смаленска11

На Кастрычніцкай плошчы 25‑гадовы хлопец на BMW вырашыў праехаць на чырвонае — пяць пашкоджаных аўто

Італія, Балгарыя і Мальта падтрымалі Бельгію ў патрабаванні шукаць альтэрнатыву «рэпарацыйнаму крэдыту» Украіне за кошт расійскіх актываў6

Два сімпатычныя чорныя каты ахоўваюць карціны ў гродзенскай галерэі1

Яшчэ ў адным райцэнтры закрываюць раддом — парадзіх з Каменца будуць накіроўваць у буйнейшыя гарады1

Ёсць стол, канфоркі, ванна і ўнітаз — што яшчэ трэба для шчасця за 280 даляраў? Жарт, які стаў рэальнасцю ў Мінску6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні59

ГрамадстваАбнаўляецца!59

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць