Меркаванні3636

Хадановіч пракаментаваў прэтэнзіі пра гей-лобі і «левакоў» у ПЭН-цэнтры

Андрэй Хадановіч, былы старшыня ПЭН-цэнтру, цяпер сябра Рады ПЭНа. Ён падрабязна разабраў прэтэнзіі Паўла Севярынца.

Чытайце. Павел Севярынец: Хадановіч прыцягнуў у ПЭН-Цэнтр агрэсіўных феміністак і гей-лобі, але не пускае хрысціян

Андрэй Хадановіч

«У гэтым допісе шмат эмоцый. Ёсць факты, а ёсць іх інтэрпрэтацыі спадаром Севярынцам. А ёсць і проста няпраўда. Ад чалавека, які бравіруе іменем верніка і часта звяртаецца да боскага аўтарытэту, хлусню чытаць асабліва прыкра.

Пра тое, што Хадановіч нібыта «прыцягнуў у арганізацыю групу радыкальных адэптаў культурнага марксізму — агрэсіўных феміністак, гей-лобі, агітатараў лявацтва».

Я думаю, што ва ўсе гэтыя катэгорыі спадар Севярынец запісвае «некансерватараў», не згодных з ім. Ён шчыра здзіўляецца, што ў свеце ёсць людзі, якія не падзяляюць яго крайняга радыкалізму, яго фанатызму, яго гамафобіі. І Севярынец называе гэта «гей-лобі».

Севярынец віртуозна карыстаецца мовай нянавісці. Гэта мне таксама прыкра чуць ад заслужанага апазіцыйнага палітыка, ад чалавека, які называе сябе пісьменнікам.

Яшчэ ён перыядычна называе маладых літаратараў «атэістамі»… Гэта проста няпраўда, бо ў Радзе ПЭНа ёсць практыкуючыя вернікі, і большасць з іх не падзяляе левых поглядаў, хоць кожны мае права мець свае погляды», — адказаў Хадановіч.

На думку Хадановіча, Севярынец узгадаў прозвішча адыёзнага камуніста Андрэя Лазуткіна проста таму, што не знайшоў іншага спосабу ўказаць на «лявацтва» ПЭН-цэнтру.

«Да Лазуткіна ў ПЭНе ніхто не мае сімпатый, хутчэй, наадварот. І Лазуткін — не член ПЭНа. Так, літаратурны дэбют Лазуткіна адбыўся пры дапамозе Школы маладога літаратара пры Саюзе пісьменнікаў, — нагадаў Андрэй Хадановіч. — Але ж Севярынец ці то наўмысна блытае дзве падзеі, ці то ў яго яны змяшаліся ў галаве. Пра дыскрымінацыю рускамоўных пісьменнікаў я выказваўся, калі абвяшчалася прэмія «Кніга году». І пасля за сваю няўдалую фармулёўку публічна выбачаўся».

Таксама Севярынца абурыла, што ў ПЭН не прынялі вялікую колькасць хрысціянаў.

«Справа ў тым, што калі хаця б два чалавекі з Рады ПЭН-цэнтра знаёмыя з творчасцю кандыдата — чалавека прымаюць у ПЭН. Але пра творчасць 6 з тых 7 хрысціян-пісьменнікаў ніхто з Рады нічога не мог сказаць. Таму ўзялі паўзу, каб азнаёміцца з творчасцю прэтэндэнтаў, вось і ўсё. Мне здаецца, гэта нармальны працоўны момант», — расказаў Хадановіч.

Ён пракаментаваў і выключэнне з ПЭНа Паўла Севярынца.

«Севярынца выключылі не аднаго, там было некалькі чалавек. Прычына — сістэматычная нясплата сяброўскіх унёскаў.

Сітуацыя была такая: ён не плаціў, але заставаўся ў арганізацыі і адказваў, што ўнёскі плаціць не будзе і надалей, бо не падзяляе талерантную пазіцыю ПЭНа адносна сэксуальных меншасцяў», — сказаў Хадановіч.

Старшыня ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай адмовілася каментаваць сітуацыю для «НН». Яна патлумачыла, што раней выказвалася па гэтай тэме на «Радыё Свабода» і на «Белсаце», а таксама спаслалася на тое, што «НН» нібыта скажае яе каментары.

Яе першы намеснік Павел Анціпаў таксама не стаў каментаваць сітуацыю.

Каментары36

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

Туск: У Польшчы нарастае хваля прарасійскіх настрояў40

Штадлеры знялі з папулярнага маршруту Мінск — Заслаўе17

Бляск кароны і голас народа: што беларусы думаюць пра конкурс «Міс Беларусь»12

Прэзідэнт Польшчы дазволіў увесці ў краіну войскі НАТА10

Беларускім здраўніцам прапануюць участкі на акупаваным Расіяй марскім узбярэжжы Украіны4

Супрацоўнік заказніка на вачах дзяцей жорстка забіў дубінай ваўка. Выпадкам зацікавіліся ў Мінпрыроды10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага49

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць