Культура99

Андрэй Хадановіч выбачыўся за спрэчныя выказванні ад імя ПЭН-цэнтра пра дыскрымінацыю рускамоўных літаратараў

Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч папрасіў прабачэння за спрэчныя выказванні, дапушчаныя ў адным з матэрыялаў арганізацыі пра дыскрымінацыю рускамоўных літаратараў у Беларусі. Адпаведны допіс Хадановіч пакінуў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook.

«Па-мойму, час спыняць агрэсіўныя спрэчкі і прасіць прабачэння ва ўсіх, каго паспеў у запале палемікі пакрыўдзіць, — адзначыў старшыня ПЭН-цэнтра. — Шаноўныя пісьменнікі, перапрашаю за недарэчна ўжытае ў пэнаўскім прэс-рэлізе слова «дыскрымінацыя». Зразумела, ніякага пытання моўнай дыскрымінацыі на сходзе Беларускага ПЭН-цэнтра не абмяркоўвалася і ніякай заявы мы з гэтай нагоды не прымалі. Чым бы ні кіраваўся мой шаноўны калега, што гэты рэліз напісаў і выказаў у ім сваё ўласнае меркаванне, такога слова ўжываць было не варта. Прабачце, так бы мовіць, за мой недагляд».

«Выбачаюся перад усімі калегамі-літаратарамі. Беларускамоўнымі, якіх пакрыўдзіла, быццам яны кагосьці «дыскрымінуюць». Рускамоўнымі, калі іх абразіла, што нехта ўзяўся «абараняць» іх ад нейкай «дыскрымінацыі», тады як яны нічога такога не адчуваюць. Засноўваючы прэмію «Кніга года», мы кіраваліся ідэяй аб'яднання беларускіх пісьменнікаў, незалежна ад іх мовы творчасці, ідэяй уключэння іх у адзіны літаратурны працэс. Вельмі шкадую, што прыкрая памылка адцягнула грамадскую ўвагу ад сутнасці цікавага і перспектыўнага праекта, пераключыўшы ўсю ўвагу на ўзаемныя крыўды», — дадаў ён.

Спрэчка ўзнікла пасля з'яўлення на сайце ПЭН-цэнтра матэрыялу пра агульны сход арганізацыі, які адбыўся 28 лютага ў Мінску. Аўтар напісаў, што пэўныя пытанні дэлегатаў выклікаў пункт палажэння новага праекта «Кніга года» пра роўнасць моў, якімі карыстаюцца беларускія пісьменнікі. Ён дадаў, што «ніхто не збіраецца забываць пра няпростае становішча беларускай мовы ў грамадстве, але і ўціск рускамоўных паэтаў і празаікаў быў бы зусім некарэктным крокам». «Тым больш рускамоўныя аўтары ў Беларусі наагул не маюць уласных літаратурных узнагародаў. Пастулюючы раўнапраўе моваў, перш за ўсё літаратурных моваў, Беларускі ПЭН-цэнтр звяртае ўвагу на пэўную дыскрымінацыю, якую варта пераадольваць», — заўважыў аўтар тэксту.

Рэакцыя з боку асобных літаратараў не прымусіла сябе чакаць — на старонках блогаў і ў сацыяльных сетках яны разгарнулі палкія дыскусіі пра тое, ці ёсць у Беларусі «дыскрымінацыя рускамоўных аўтараў».

У выніку, не згадзіўшыся з такой пастаноўкай пытання з боку ПЭН-цэнтра, арганізацыю пакінуў журналіст і літаратар Сяргей Дубавец.

Каментары9

Цяпер чытаюць

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію23

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію

Усе навіны →
Усе навіны

Дызель-цягнікі з Ліды ў апошні момант перадумалі адмяняць3

У Крычаве засталіся без ацяплення больш за 60 дамоў, школа і дзіцячыя сады

AliExpress перавёў беларускія акаўнты на разлікі ў беларускіх рублях без права выбару валюты. Выходзіць значна даражэй

«Цярплівыя і працавітыя, як кітайцы». Як беларусаў бачыць кітайскі магістр беларускай філалогіі7

17‑гадовага гродзенскага блогера зноў затрымалі, ужо па новай справе за паклёп

Вынеслі прысуд аршанцу, з-за дзеянняў якога сышоў з рэек цягнік

У ЗША ўхваляюць удары па «ценявым флоце» Расіі1

Рыжычэнка: Заробак 2500 даляраў у Беларусі праз дзесяць гадоў — гэта абсалютна рэалістычныя лічбы17

«Мы да Еўропы бліжэй, чым вы. А зброі ў людзей больш, чым у мянтоў». Як жыве Абхазія пад кантролем Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію23

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць