У расійскім горадзе Аланец у Карэліі цыркавы мядзведзь напаў на дрэсіроўшчыка падчас паказу. Відэа са здарэннем апублікавалі ў інтэрнэце, а Следчы камітэт пасля публікацый СМІ пачаў праверку, перадае tjournal.ru.
У цырку інцыдэнт пацвердзілі і растлумачылі, што жывёла магла напасці на артыста з-за гледачоў, якія выкарыстоўвалі ўспышкі — гэта напалохала мядзведзя. Сам дрэсіроўшчык распавёў, што ў мядзведзя з-за ўзросту праблемы з суставамі, таму жывёла магла раззлавацца з-за таго, што няўдала прысела.
З артыстам усё у парадку, гледачы таксама не пацярпелі. Падчас нападу мядзведзь быў у намордніку, збіў яго [артыста] з ног, паваліў, потым жывёлу адагналі.
Пасля здарэння абвясцілі 15-хвілінны антракт, але затым шоу працягнулася. Па дадзеных гледачоў, каля траціны людзей пакінулі залу.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары