Улада22

Шварцэнегер не прыедзе

У суботу ў Мінску пройдзе з’езд БХД.

28 лютага а 9:30 ў Палацы культуры МТЗ пройдзе ўстаноўчы з’езд Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
Напярэдадні па ўсёй краіне прайшло 63 сходы для вылучэння сваіх дэлегатаў на з’езд. Усяго ў дакументах партыі значыцца 1057 заснавальнікаў. У працы ж з’езду будзе прымаць удзел 211 чалавек.

Паводле аднаго з сустаршыняў БХД Аляксея Шэіна, свой удзел у працы з’езду пацвердзілі госці з Галандыі, Нарвегіі, Украіны, Англіі. Будзе лідэр хрысціянскіх дэмакратаў Фінляндыі Паве Расанен. Не прыедуць Маккейн і Шварцэнегер.

З беларускіх палітыкаў будуць Аляксандр Мілінкевіч, Аляксандр Казулін, Анатоль Лябедзька, Лявон Баршчэўскі, Мікола Статкевіч, Зміцер Дашкевіч. Пасля сканчэння працы з’езду плануецца ўскладанне кветак да Архікатэдральнага касцёлу, дзе ў 1917 годзе была заснаваная Беларуская хрысціянская злучнасць. Такім чынам сённяшнія хадэкі хочуць прадэманстраваць пераемнасць пакаленняў.

Павал Севярынец зазначыў, што галоўнымі прыярытэтамі дзейнасці БХД будзе правядзенне кампаній «Моцная сям’я — моцная Беларусь», «Люблю Беларусь», пакаяння за злачынствы камунізму, аб свабодзе сумлення, супраць магіі і акультызму. Таксама БХД плануе распрацаваць сваю эканамічную платформу.

На з’ездзе таксама будзе вылучаны кандыдат у прэзідэнты ад БХД.

На дадзены момант ёсць тры кандыдатуры, адным з якіх з’яўляецца Віталь Рымашэўскі.

«Партыя ствараецца не для апазіцыі, а для альтэрнатывы», — кажа Павел Севярынец. У рамках АДС хадэкі сябе не бачаць.

Сярэдні ўзрост сябра БХД складае 35,6 гадоў. «Будзем працаваць каб было 36,6», — смяецца П.Севярынец.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць