Грамадства

Мікалаю Разумаву далі 3 гады за «паклёп на прэзыдэнта»

Такі вырак па сканчэньні разгляду крымінальнае справы, ініцыяванай аршанскай пракуратурай, вынесла судзьдзя Тацяна Рыбакова. Суд прызнаў Мікалая Разумава вінаватым паводле 367-га артыкулу Крымінальнага кодэксу на падставе выказваньняў сьведкаў і відэазапісу сустрэчы выбарцаў з Аляксандрам Мілінкевічам 24-га лютага.

На відэастужцы, зьнятай апэратарам мясцовай тэлекампаніі «Скіф» Сяргеем Яўсеевым, зафіксавана прамова спадара Разумава, які публічна казаў пра тое, што Аляксандар Лукашэнка мае дачыненьне да зьнікненьня Юр’я Захаранкі і Віктара Ганчара, што й было кваліфікавана судом як «паклёп на прэзыдэнта».

Паводле вынікаў псыхіятрычнай экспертызы ў менскай клініцы Навінкі, падсудны на той момант быў у цалкам сьвядомым стане, хаця на судзе ён заявіў, што ня памятае ні тае сустрэчы, ні ўвогуле падзеяў таго дня, і таму сваёй віны не прызнае.

Ад 14-га сакавіка спадар Разумаў знаходзіўся пад вартай, і толькі пасьля сёньняшняга суду яго адпусьцілі дахаты. Цяпер ён мусіць чакаць на позву, у якой будзе пазначанае месца ягонага пакараньня – «абмежаваньня волі ва ўстанове адкрытага тыпу», інакш кажучы, на «хіміі».

Гэты працэс выклікаў шарокі рэзанас у Воршы, дзе Мікалая Разумава ведаюць найперш як вядомага рабочага лідара, які на пачатку 1990-х гадоў заклікаў працаўнікоў мясцовых прадпрыемстваў выйсьці на рэйкі на знак нязгоды з сытуацыяй у краіне, арганізаваўшы такім чынам першыя працоўныя страйкі на Беларусі.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандра Здаравеннава з Рэчыцы за «здраду дзяржаве» асудзілі да 10 гадоў калоніі і буйнога штрафу1

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА9

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць