Грамадства99

Чыноўнік: Аднаўляць Фару Вітаўта немэтазгодна

Старшыня адміністрацыі Ленінскага раёну Гродна Барыс Фёдараў пагутарыў з журналістамі пра лёс гістарычнага цэнтру гораду.

Газета «Вечерний Гродно» пагутарыла з кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёну гораду Барысам Фёдаравым. Сярод іншага, чыноўнік паразважаў пра лёс гістарычнага цэнтру Гродна.

Газета нагадала яму ягонае даўняе жаданне бачыць «гістарычны цэнтр вольным ад жылых дамоў. Барыс Фёдараў паправіў «ВГ»: «Калі дакладней, то вольнымі не ад жылых дамоў, а ад людзей, што там жывуць. Іх трэба перасяляць у нармальнае камфартабельнае жытло. Частку кватэраў мы ўжо вызвалілі. Але ёсць стрымліваючы фактар. Вывесці кватэру з жылога фонду можна толькі на адной падставе — аварыйнасць нясучых канструкцый і агульная зношанасць будынку. А ў жылым памяшканні, згодна заканадаўству, нельга зрабіць ні кавярню, ні краму. Гэта зніжае прывабнасць памяшканняў у гістарычным цэнтры для інвестараў. З прыняццем новага Жыллёвага кодэксу гэтая праблема павінна вырашыцца».

Кіраўнік адміністрацыі прызнаецца, што вельмі любіць стары горад. Ён лічыць, што пасля рэканструкцыі вуліцы Савецкай і вулак, што да яе прымыкаюць, тут атрымалася захаваць дух старога гораду. Сп. Фёдараў кажа, што вельмі перажываў за лёс дрэваў, якія ў часе той рэканструкцыі спілавалі, але

«затое цяпер Савецкая — як на старых паштоўках: адкрыліся фасады, з’явіліся прыгожыя ліхтары».

Пра Фару Вітаўта чыноўнік сказаў наступнае:

«Я не ўяўляю, у якасці чаго яе можна аднавіць. Там быў і касцёл, і царква. Што цяпер аднаўляць? Якое б ні прынялі рашэнне, усе адно яно будзе негатыўна ўспрынятае значнай часткай гараджанаў».

***

Фару Вітаўта пабудавалі напрыканцы XIV стагоддзя пры князі Вітаўце Вялікім, таму за ёй замацавалася ягонае імя. У XVI ст. побач з драўлянай пабудовай кароль Стэфан Баторы збудаваў новы мураваны храм, які пераняў назву папярэдніка. Бажніца за сваю гісторыю неаднаразова перабудоўвалася, мяняючы архітэктурныя стылі і канфесійную прыналежнасць. У 1804-1918 гг гэта быў праваслаўны Сафійскі сабор. У 1918 годзе храм вярнулі каталікам, а пасля другой сусветнай вайны савецкія ўлады ператварылі Фару Вітаўта ў склад. Ноччу 29 лістапада 1961 году касцёл узарвалі.

СП, паводле «Вечерний Гродно»

Каментары9

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы37

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Антон Ятусевіч1

Каля мінскай ратушы заўважылі вельмі высокі сумёт ВІДЭА

Памерлы ў Мінску мужчына не быў замецены снегам

Прэм'ерка Італіі заявіла пра неабходнасць размаўляць з Расіяй7

Найлепшы архівіст Беларусі — 2020 аднойчы данёс на суседзяў. У 2025‑м яго самога асудзілі за палітыку11

Памянялі камандуючага Сіл спецыяльных аперацый

З 2022 года Расія страціла забітымі 19 генералаў5

НАСА пазапланава вяртае на Зямлю чатырох астранаўтаў

Алесю Бяляцкаму ў Осла ўручылі Нобелеўскі дыплом і знак лаўрэата7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы37

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць