Усяго патроху

Аўто ў крэдыт. За 17% гадавых у валюце

З пачатку года продажы новых аўтамабiляў у Беларусi скарацiлiся практычна на чвэрць. Пэўнае зацiшша назiраецца i на рынку патрыманых iншамарак.

З пачатку года продажы новых аўтамабiляў у Беларусi скарацiлiся практычна на чвэрць. Пэўнае зацiшша назiраецца i на рынку патрыманых iншамарак.

У якасцi адной з асноўных прычын гэтага эксперты называюць iстотнае падаражанне крэдытаў i некаторыя цяжкасцi з iх атрыманнем, бо выкласцi адразу ўсю суму за аўто сваiмi грашыма па‑ранейшаму могуць не многiя. У студзенi «Звязда» праводзiла пэўны манiторынг сiтуацыi, што склалася з атрыманнем крэдытаў на аўто. Днямi больш падрабязны аналiз правёў партал infоbаnk.bу

Адразу кiдаецца ў вочы, што ў параўнаннi з мiнулым студзенем да сярэдзiны лютага адбылося пэўнае знiжэнне працэнтных ставак. Праўда, па рублёвых крэдытах знiжэнне адбылося толькi ў БПС‑Банку i ўсяго на 1 працэнт. Такiм чынам стаўкi ўсталявалiся на ўзроўнi 27‑28 працэнтаў у рублях.

Акрамя таго,

прапаноў па рублёвых крэдытах на аўтамабiлi засталося зусiм не шмат — лiтаральна ў двух банках (Белiнвестбанку i БПС‑Банку).
А вось пералiк фiнансавых установаў, якiя даюць крэдыты ў валюце, пашыраўся. У барацьбу ўключылiся некаторыя банкi, якiя летась напрыканцы года прыспынiлi свае крэдытныя праграмы.
Узровень ставак па валютных крэдытах таксама крыху знiзiўся — у сярэднiм да 16‑18 працэнтаў.
Працэнтная вiлка вызначаецца тэрмiнам крэдыту, забеспячэннем па iм i тым, новы цi патрыманы аўтамабiль плануецца набыць.

Крыху скарацiлiся тэрмiны разгляду крэдытных заявак — у сярэднiм складаюць ад трох да двух тыдняў.

Асобныя банкi па‑ранейшаму гатовыя вас пракрэдытаваць толькi ў тым выпадку, калi аўто набываецца ў аўтасалоне. Аднак знайсцi банк, якi ў якасцi прадаўца задаволiць фiзiчная асоба, таксама цалкам рэальна. Ад узросту аўто будзе залежаць i тэрмiн, на якi банк гатовы вам пазычыць грошы, — 3‑7 гадоў. Максiмальны працэнт крэдыту ад кошту аўто, якое плануецца набыць, складае 80 працэнтаў. Аднак, калi вашы прыбыткi будуць недастаткова вялiкiмi, банк пагодзiцца пракрэдытаваць вас на 60‑70 працэнтаў ад неабходнай сумы.

Варта ўлiчыць, што астатнюю частку кошту аўтамабiля — першапачатковы ўзнос уласнымi сродкамi — клiент абавязаны выплацiць прадаўцу да афармлення крэдыту. У выпадку крэдытаў пад залог аўтамабiля гэтыя выплаты павялiчваюцца на кошт страхоўкi па сiстэме «поўнае Аўтакаска» за першы год. Афармленне страхоўкi з аплатай за год, а не за квартал, у абсалютнай большасцi выпадкаў з’яўляецца абавязковай умовай крэдытных дагавораў. Праўда, страхоўка можа афармляцца не на поўны кошт аўто, а толькi на памер крэдытнай часткi.

Так падрабязна на страхоўцы мы спынiлiся невыпадкова. Сутнасць у тым, што сярэдняя стаўка пры страхаваннi аўто складае каля 5 працэнтаў iх кошту. А гэта зусiм не мала.

Каментары

Цяпер чытаюць

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк7

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 3400 беларусаў зрабілі ахвяраванні сям'і Мікіты Мелказёрава2

Беларусы расказалі, як іх падманулі ў БРСМ17

Адбылася масіраваная расійская атака. Пад ударам Кіеў, Жытомір, Роўна, Бурштын, Цярнопальшчына і Букавіна6

Загінуў Вінс Зампела — распрацоўшчык відэагульняў Call of Duty і Battlefield 66

Трамп расказаў, навошта яму Грэнландыя8

Навукоўцы папярэджваюць пра эру «нейразброі»2

Калі па нядзелях у ЗША дазволілі працу крам, людзі пачалі больш паміраць5

«Афігенна раздражняе!» Еўразійца Дзерманта больш не радуюць паездкі ў Расію17

У вёсцы пад Маладзечнам у хаце з дзясяткам сабак знайшлі мёртвага мужчыну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк7

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць