У Жлобіне мужчына пераходзіў перад цягніком, паслізнуўся, упаў, а падняцца не здолеў
Здарэнне адбылося раніцай у 10.35 23 лістапада на чыгуначным пераездзе па вул.Шашэйнай, паведамляе МУС.
Там пад грузавы цягнік трапіў 54-гадовы мужчына. Ён пераходзіў рэйкі па пешаходным насціле, але спатыкнуўся і ўпаў перад цягніком, які рухаўся.
Мужчына памёр на месцы.
Каментары