Усяго патроху55

Камунальнікі Магілёўшчыны пачалі ляпіць на дзвярах даўжнікоў «чырвоныя меткі»

Надпіс абвяшчае: Вы з'яўляецеся даўжніком за жыллёва-камунальныя паслугі, піша BOBR.by. Хто лепіць такія налепкі і за якія «правіннасці»?

Каментар дала Таццяна Лысенка, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Бабруйскага ўнітарнага камунальнага даччынага прадпрыемства па абслугоўванні жыллёвага фонду Ленінскага раёна.

Яна патлумачыла, што гэтая практыка выкарыстоўваецца з мая 2019 года ва ўсёй Магілёўскай вобласці. Гаворка аб увядзенні такой меры вялася на семінарах у навучальным цэнтры Магілёўскага аддзела ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

— Налепкі — адна з мер стымулявання грамадзян да аплаты запазычанасці па камунальных паслугах.

Спачатку да кожнага даўжніка прыходзіць камісія. Калі дзверы адчынілі — уручаюць папярэджанні, вядуць тлумачальную гутарку. Удакладняюць ў грамадзян наяўнасць паважных прычын запазычанасці. Таксама даўжніку аддаюць апавяшчэнне з устаноўленым тэрмінам пагашэння доўгу.

Акрамя гэтага, нашы работнікі пакідаюць у дзвярах папярэджанні аб тым, што маецца доўг з указаннем сумы. Могуць пакідаць паведамленні пра тое, што даўжнікі жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання і інтэрнатаў могуць быць выселены. Папярэджваюць і пра магчымасць адключэння электраэнергіі і вады.

Калі аплата не праведзена, камісія прыходзіць паўторна. Пры запазычанасці звыш двух месяцаў пачынаюць прымацца меры па адключэнні паслуг. Спачатку электраэнергія, у другую чаргу — вада.

«Чырвоная метка» лепіцца не ўсім даўжнікам, а толькі ў тым выпадку, калі не праведзена аплата, у тым ліку пасля наведвання даўжніка дома.

Тым, хто мае два-тры месяцы запазычанасці, такую ​​налепку, вядома, не налепяць.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці10

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

Па справе Гаюна адбылося ўжо як мінімум шэсць судовых працэсаў

У Беларусі падаражэюць новыя аўтамабілі, а выбар у дылераў стане больш сціплым. Што змяняецца1

«Прыязджаеш без офера — будзе цяжка». Айцішнік-сеньёр працуе ў швейцарскім банку. Вось як да гэтага ішоў7

Загінуў камандзір 155-й брыгады, вайскоўцаў якой абвінавачвалі ў забойствах жыхароў Бучы8

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою7

У Мінску прадаецца кватэра з рэальна ўнікальным відам з ванны8

На МТЗ працуюць 142 замежнікі з Бурундзі, Конга, Камеруна, Малі і Нігерыі15

Зноў да +30. Надвор'е на выходныя5

«Я ўжо развітвалася з мужам, баялася больш не пабачыцца». У беларускі ў 26 гадоў здарыўся інсульт13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці10

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць