Культура

Выйшаў новы нумар газеты «Беларускае слова» (Канада)

Газета выдаецца ад 2002 г. прадстаўнікамі маладой эміграцыі.

Гэта ўжо 11‑ты нумар ад часу заснавання перыёдыка (выдаецца неперыядычна з 2002 г.).

Галоўны рэдактар Віялета Кавалёва.

Гэты нумар — ён выйшаў на 16 старонках — прысвечаны 90‑м угодкам БНР і 60‑годдзю Згуртаванню беларусаў Канады.

60‑м угодкам найбуйнейшай беларускай арганізацыі Канады прысвечаныя артыкулы старшыні ЗБК Змітра Эльяшэвіча «Развагі пра два юбілеі», «Як мы святкавалі юбілей ЗБК».

Пра гісторыю ЗБК распавядае таксама прысвечаны вялікі двухпалосны артыкул Марыі Ганько «Не загінулі мы і не згінем».

У артыкуле вельмі падрабязна і вычарпальна распавядаецца пра гісторыю ЗБК, чамусьці абыходзяцца ўвагай іншыя арганізацыі беларусаў Канады: Беларускае нацыянальнае аб’еднаньне ў Таронта, Згуртаваньне беларусаў Квэбеку, беларускія арганізацыі ў Вініпегу — палітычных апанентаў ЗБК.

Але без гісторыі гэтых арганізацый гісторыя беларускай Канады будзе няпоўнай. А дзейнасць ЗБК збольшага была абмежавана правінцыяй Антарыё.

Друкуецца таксама артыкул пра высвячэнне япіскапа БАПЦ Святаслава Логіна, артыкул Зіны Гімпелевіч пра сённяшняга старшыню рады БНР «Мая Івонка».

Літаратурны дадатак «Шкварка» прысвечаны грамадскаму дзеячу і пісьменніку Кастусю Акулу, які памёр у студзені мінулага году.

Друкуецца шмат іншай цікавай інфармацыі.

Невядома, ці можна набыць гэтую газету ў Беларусі, але пдф‑варыянт з’яўляецца на старонцы Беларусаў Канады.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прызнаў, што не можа нічога прадказваць на будучыню10

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію1

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінула былая супрацоўніца «Беларусьфільма»

У Мінску ў сумёце знайшлі слабенькую саву ФОТЫ2

У Францыі падчас пахавання маці застрэлілі былога лідара карсіканскіх нацыяналістаў2

Чым цяперашнія пратэсты ў Іране адрозніваюцца ад папярэдніх7

Беларускі рыбак паказаў, як злавіў рыбіну памерам з дзесяцігадовае дзіця ВІДЭА7

Ці чыстае паветра ў беларускіх гарадах? 

Пентагон здабыў таямнічую прыладу з расійскімі кампанентамі. Ёй маглі апраменьваць амерыканскіх дыпламатаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць