Свет1010

Пуцін падпісаў закон аб «замежных агентах»

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб пашырэнні спісу СМІ, якія могуць быць прызнаныя замежнымі агентамі, піша tass.ru.

Цяпер СМІ, абвешчанае ў Расіі «замежным агентам», абавязана выконваць усе абмежаванні і абавязкі, уведзеныя для НКА — замежных агентаў, а таксама ім пагражае аналагічная адказнасць за парушэнне заканадаўства.

Новы закон прадугледжвае, што замежнымі СМІ, якія выконваюць функцыі замежнага агента, могуць быць прызнаныя таксама прыватныя асобы, калі яны пашыраюць паведамленні або матэрыялы (у тым ліку ў інтэрнэце), прызначаныя для неабмежаванага кола асоб, і атрымліваюць фінансаванне з-за мяжы. Прычым гаворка можа ісці як аб грашовых сродках, так і аб іншай маёмасці, атрыманых ад замежных дзяржаў, іх дзяржаўных органаў, міжнародных і замежных арганізацый, замежных грамадзян альбо ад расійскіх юрыдычных асоб, якія атрымліваюць грашовыя сродкі ад названых крыніц.

Міністэрства юстыцыі РФ надзяляецца паўнамоцтвамі па вядзенні рэестру замежных СМІ, якія выконваюць функцыі замежнага агента.

Для працы ў РФ «замежны агент» абавязаны заснаваць расійскую юрыдычную асобу на працягу аднаго месяца з дня атрымання названага статусу, а таксама паведаміць профільнае ведамства. У выходных звестках СМІ павінна ўтрымлівацца ўказанне на тое, што яно створана замежным СМІ-замежным агентам. Таксама ўводзіцца забарона на распаўсюд прадукцыі СМІ-замежных агентаў без маркіроўкі, у тым ліку ў інтэрнэце.

За парушэнне вызначанага парадку дзейнасці прадугледжваецца магчымасць абмежавання доступу да інфармацыйнага рэсурсу СМІ-замежнага агента.

 Закон уступіць у сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання. 

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым6

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве затрымалі беларуса з фальшывым пасведчаннем кіроўцы3

У Мінску дабудоўваюць сучасны дзіцячы садок з басейнам

Памілаваныя 20 палітвязняў14

Мінабароны паказала, як «Арэшнік» заступаў на баявое дзяжурства7

Закрываецца вядомая бургерная на Кастрычніцкай у Мінску4

«Пасля развалу СССР адмовіўся мяняць пашпарт». Гісторыя Славы Э., якога знайшлі ў доме з сабакамі, атрымала працяг2

У Беларусі здабылі рэкордны аб’ём нафты

Мілеўскі: Самае складанае — жыць як Раналду. Мне ж трэба выпіць піва, выпіць віна

Сіла тыктока. Жанчына паскардзілася на павольны інтэрнэт ад «Белтэлекама» — там раптам адрэагавалі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым6

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць