Прэзідэнт Казахстана адмовіўся лічыць «далучэнне» Крыма да Расіі анексіяй

Пра гэта Касым-Жамарт Такаеў заявіў у інтэрв'ю Deutsche Welle, адказваючы на пытанне, ці быў урад Казахстана ў 2014 годзе напалоханы падзеямі ва Украіне, а менавіта анексіяй Крыма і вайной на ўсходзе краіны?
«Па-першае, мы не называем тое, што адбылося ў Крыме, анексіяй. Тое, што адбылося, то адбылося. Анексія - гэта занадта цяжкае слова ў дачыненні да Крыма», — адказаў Такаеў.
«Па-другое ніякага страху, як вы кажаце, не было, паколькі ў нас, як я ўжо сказаў, абсалютна даверныя, добрасуседскія адносіны з Расійскай Федэрацыяй. Першапачаткова мы верылі ў мудрасць, прыстойнасць расійскага кіраўніцтва. Хацеў бы нагадаць, што мінскія перамовы былі пачаты, па сутнасці, па ініцыятыве Нурсултана Назарбаева. Праўда, ён тады прапанаваў Астану, але з-за лагістыкі і аддаленасці ад Еўропы было прынята рашэнне праводзіць гэтыя перамовы ў Мінску», — дадаў прэзідэнт Казахстана.
Каментары