Свет33

Зяленскі прапанаваў новае кіраванне рэгіёнамі. Без асаблівага статусу Данбаса

president.gov.ua

У панядзелак на сайце Вярхоўнай Рады Украіны быў апублікаваны тэкст законапраекта прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага аб дэцэнтралізацыі ўлады ў краіне. Пра тое, што Зяленскі ўнёс такі законапраект у парламент, стала вядома ў пятніцу. Праект закона «Аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю Украіны (адносна дэцэнтралізацыі ўлады)», як тлумачыцца ў тлумачальнай запісцы, накіраваны на абнаўленне мясцовага самакіравання і арганізацыю адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання ў адпаведнасці з патрабаваннямі Еўрапейскай хартыі мясцовага самакіравання, піша РБК.

Змены патрэбныя, бо ў цяперашняй сістэме ёсць недахопы, якія ўскладняюць дакладны падзел паўнамоцтваў паміж мясцовымі органамі выканаўчай улады і органамі мясцовага самакіравання, у прыватнасці, адбываецца дубліраванне іх паўнамоцтваў, што негатыўна ўплывае на зямельныя і бюджэтна-фінансавыя адносіны, гаворыцца ў тлумачэнні. Сярод недахопаў цяперашняй сістэмы таксама названыя празмерная цэнтралізацыя ўлады і адзяржаўленне мясцовага самакіравання, якое ў выніку фактычна падмяняецца цэнтралізаваным механізмам дзяржаўнага кіравання праз мясцовыя дзяржаўныя адміністрацыі, пазначана ў дакуменце. Такое становішча дэстабілізуе сітуацыю ў рэгіёнах.

Для паляпшэння сітуацыі прэзідэнт Зяленскі прапануе ўвесці новы адміністрацыйны падзел Украіны — абшчына (грамада), акруга, вобласць і асобна Аўтаномная Рэспубліка Крым.

Прапануецца таксама заснаваць новую пасаду — прэфекта, які з'яўляецца прадстаўніком дзяржавы ў акругах і абласцях, а таксама ў Кіеве. Задача прэфекта — ажыццяўляць нагляд за выкананнем Канстытуцыі і законаў Украіны абранымі органамі мясцовага самакіравання. Прэфекта прызначае на пасаду і вызваляе ад пасады прэзідэнт па прадстаўленні ўрада. Тэрмін паўнамоцтваў прэфекта разлічаны на тры гады.

У абласцях і акругах уладу ажыццяўляюць акруговая і абласная рады і іх выканкамы. Гэтыя рады прызначаюць і звальняюць кіраўніка выканкама і па яго прадстаўленні фармуюць склад гэтага органа. Прапануецца на канстытуцыйным узроўні вызначыць, што права голасу на выбарах кіраўніка грамады, дэпутатаў рады грамады маюць дзеяздольныя жыхары адпаведнай грамады, якія пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі і дасягнулi на дзень правядзення выбараў 18 гадоў. Абранне старшыні акруговай і аблрадаў адбываецца на аснове ратацыі, а тэрмін паўнамоцтваў старшыні складае адзін год.

У законапраекце падкрэсліваецца, што ён не супярэчыць артыкулу 2 Канстытуцыі, які дэкларуе ўнітарную форму дзяржаўнага ладу Украіны.

Дэцэнтралізацыя не азначае «паслаблення цэнтральнай улады ў такіх пытаннях, як абарона, знешняя палітыка, нацыянальная бяспека, вяршэнства права, захаванне правоў і свабод чалавека», падкрэсліваецца ў тлумачальнай запісцы.

Прапанаваныя Зяленскім змены ў цэлым супадаюць з прапанаванымі і нават прынятымі ў першым чытанні ў 2015 годзе ініцыятывамі яго папярэдніка на пасадзе прэзідэнта Пятра Парашэнкі.

У цяперашнім законапраекце таксама няма ніякіх указанняў на магчымае прадастаўленне асаблівага парадку кіравання Данбасам.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі2

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Усе навіны →
Усе навіны

Меланія Трамп упершыню старшынствавала на Радзе Бяспекі ААН ФОТАФАКТ6

Бяляцкі вярнуўся ў фэйсбук: «Ніводнага дня ў турме я не шкадаваў за зробленае»1

Побач з Колем Лукашэнкам часта можна бачыць аднаго і таго ж ахоўніка. Хто ён такі?8

Зяленскі прапанаваў арабскім лідарам дапамагчы збіваць іранскія дроны, калі яны пераканаюць Пуціна пайсці на перамір'е

Украінскай зборнай на Паралімпіядзе забаранілі выкарыстоўваць форму з выявай карты краіны2

З 1 сакавіка з'явіліся дзіцячыя садкі для малых да двух гадоў. Што пра гэта думаюць бацькі?2

У ААЭ, Катары і Амане застаюцца больш за тры тысячы беларускіх турыстаў2

Беларусь ініцыявала хартыю шматпалярнасці з Расіяй, Іранам, КНДР і М'янмай27

Марк Рутэ: Еўропа падтрымлівае ўдары па Іране, але ўдзельнічаць у іх не будзе8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі2

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць