Літаратура11

У перадкалядным «Дзеяслове» — сёлетняя нобелеўская лаўрэатка Вольга Такарчук па-беларуску

Перадкалядны 103-ці нумар «Дзеяслова» парадуе чытачоў літаратурнымі цікавосткамі ў розных жанрах ды рубрыках: тут і тонкая лірычная паэзія Людкі Сільновай, і вострасюжэтныя творы Андрэя Федарэнкі ды Алеся Бычкоўскага, і медытатыўна-роздумныя старонкі з «Памятнай кнігі» Леаніда Дранько-Майсюка, і Хронікі беларускага інтэлектуала Валянціна Акудовіча, і падарожнае эсэ Франца Сіўко — рэфлексія па наведванні аўтарам Яснае Паляны, і густоўныя пераклады Веніяміна Блажэннага, выкананыя Настай Кудасавай, і новыя вершы Леаніда Галубовіча

Нумар мае выразны польскі акцэнт — як з лакальнага гледзішча, гэтак і з гледзішча моўнага. Так, у рубрыцы «Пераклады» друкуецца навела беларускай польскамоўнай пісьменніцы Элізы Ажэшкі (пераклад Анатоля Бутэвіча), а таксама — апавяданне леташняй набелянткі Вольгі Такарчук (пераклад Марыны Шода). Таксама ў нумары — фрагмент рамана «Подых Тэмры» беластоцкага літаратара Віктара Стахвюка, напісанага заходне-палескай гаворкаю, ці «падляшскай мікрамовай», ці, як кажуць на Беласточчыне, — «по своёму». Дырэктар бельскага беларускамоўнага ліцэя Андрэй Сцепанюк прэзентуе паэтычную нізку. Паэтка і перакладчыца Наталля Русецкая, што жыве ў Любліне, таксама дзеліцца сваімі новымі вершамі.

Як заўсёды «Дзеяслоў» адкрывае новыя імёны ў літаратуры. Гэтым разам такое імя —паэтка, навучэнка Школы маладога літаратара пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў Марына Юрчык.

І гэта — не поўны пералік усяго, чым парадуе чытачоў 103-ці «Дзеяслоў»!

ПАЭЗІЯ

Людка Сільнова. Выйсці вонкі. Вершы.

Леанід Галубовіч. Знакі жыцця. Крок насустрач празрыстым марам. Вершы.

Наталля Русецкая. Паміж намі былымі. Вершы.

Андрэй Сцепанюк. Замала мяне ў табе… Вершы.

ПРОЗА

Андрэй Федарэнка. Жэтон на метро. Раман. (Заканчэнне.)

Леанід Дранько-Майсюк. Старонкі з «Памятнай кніжкі».

Уладзімір Ліпскі. Цялец. Урывак з рамана.

Віктар Стахвюк. Подых Тэмры. Урывак з рамана.

Алесь Бычкоўскі. Фірма. Амаль крымінальнае чытво.

ДЭБЮТ

Марына Юрчык. Слуханне цела. Вершы.

ПЕРАКЛАДЫ

Эліза Ажэшка. Бог ведае хто. Прадмова і пераклад Анатоля Бутэвіча.

Веніямін Блажэнны. «І вечны толькі шлях, і вечны толькі пошук…»

Прадмова і пераклад Насты Кудасавай.

Вольга Такарчук. Зялёныя Дзеці, або Апісанне загадкавых здарэнняў на Валыні, медыкам Яго Каралеўскай Мосці Яна Казіміра, Уільямам Дэвісанам, упарадкаванае. Пераклад Марыны Шода.

ЗГАДКІ

Валянцін Акудовіч. Беларускі калегіюм. З новай кнігі «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым. (Хронікі беларускага інтэлектуала)». (Працяг).

ЭСЭ

Франц Сіўко. Тры вярсты.

ЗАПІСЫ

Міхал Талочка. Калі поўня становіцца княжычам.

КНІГАПІС

Леанід Галубовіч. «Пракрустава ложа санета». Рэцэнзія на кнігу Георгія Ліхтаровіча «Санеты». 

Шукайце незалежны літаратурна-мастацкі часопіс «Дзеяслоў» у менскіх кнігарнях:

«Акадэмкніга» (пр. Незалежнасці, 72)

«Lohvinau» (вул. Караля, 22)

«Галіяфы» (вул. Няміга, 3)

«Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9),

а таксама — у інтэрнэт-краме knihi.by.

Падпісны індэкс на «Белпошце»: 74813

Чытайце «Дзеяслоў» у Інтэрнэце: www.dziejaslou.by

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране16

Светабнаўляецца16

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі мяркуе, што можна дасягнуць міру ва Украіне да лістапада1

Заснавальніка расійскага прапагандысцкага тэлеграм-канала на 2 мільёны падпісчыкаў затрымалі за махлярства

Трэнд сярод беларускіх зумераў і міленіялаў: усё больш моладзі вяртаецца жыць да бацькоў28

Міністра Рыжанкова здымаюць з кіраўніцтва Федэрацыі баскетбола5

На дзяржаўным тэлебачанні прагучала «Купалінка» — яе выканаў сербскі іераманах, які шмат гадоў жыве ў Беларусі1

У Польшчы арыштавалі групу тэлефонных махляроў. Сярод іх былі і беларусы

Пракоп’еў: З каманды ёсць толькі я і Сяргей Ціханоўскі54

Нікол Пашынян выбачыўся перад сваёй жонкай4

13‑гадовая Аліса Цеплякова — дачка камуніста са Шклова — скончыла ўніверсітэт. Але да навуковай працы ёсць пытанні ў сістэмы «Антыплагіят»32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране16

Светабнаўляецца16

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць