Грамадства1313

Збіў, бо думаў, што геі. Менчуку вынеслі прысуд за злачынства на глебе нянавісці

Сёння Ленінскі суд сталіцы вынес прысуд у справе збіцця рэжысёра Мікалая Купрыча. Вырак для Івана Гуляя — абмежаванне волі тэрмінам на паўтара года без накіравання ў месцы пазбаўлення волі, 5 тысячаў беларускіх рублёў за маральную шкоду і 400 рублёў — на паслугі адвакату, піша Белсат.

Паводле пацярпелага, рэжысёра і аператара дакументальнага кіно Мікалая Купрыча, яму было важна паказаць, што галоўным матывам для збіцця стала нянавісць да ЛГБТК+ супольнасці. Разам з абаронцамі — адвакатам Дзмітрыем Лепрэтарам і праваабарончай арганізацыяй «Прававая ініцыятыва» — ён доўга дабіваўся, каб следчыя прынялі гамафобію Івана Гуляя да ўвагі.

Пракурор падчас суда зазначыў, што злачынства было здзейснена на глебе нянавісці да ЛГБТК+ супольнасці і залічыў гэты факт як абцяжараныя абставіны. Падчас вочных ставак абвінавачваны Іван Гуляй прызнаваўся, што збіў Мікалая і ягоных сяброў, бо думаў, што яны геі.

— Мы прасілі самы мінімальны прысуд, які можна атрымаць па гэтым артыкуле — адзін месяц арышту. Мне хацелася даць яму ўрок. Няхай бы месяц пасядзеў, зразумеў бы можа, што больш так не рабіць, — тлумачыць Мікалай.

Паводле яго, збіўшы яго чалавек выходзіў з залі суда ў добрым настроі.

— Напэўна, ён яшчэ не зразумеў, што жыццё ў яго ўсё-ткі зменіцца на гэтыя паўтара года, — кажа пацярпелы рэжысёр.

Паводле юрысткі Галіны Харланавай з арганізацыі «Прававая ініцыятыва», якая дапамагала Купрычу, гэтую справу можна лічыць злачынствам на глебе нянавісці.

— Калі казаць простай мовай і апускаць нецэнзурныя цытаты, то абвінавачаны пытаў, ці з’яўляецца Мікалай геем. Не атрымаўшы дакладнага адказу ён перапытваў, пакуль Мікалай яму не адказаў «Ну няхай я буду геем». Гэтага выразу было дастаткова, каб збіць яго, — кажа яна.

Мікалай Купрыч быў збіты ў ноч з 24 на 25 жніўня на вуліцы Кастрычніцкай у Менску. Да яго падышоў невядомы чалавек і збіў. Тады мужчына знаходзіўся разам з сябрамі, нападнік агрэсіўна запытаўся: «Ты пі..ар?». У выніку канфлікту Купрыч атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і пералом носа.

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім10

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

На выбарах прэзідэнта Чылі перамог ультракансерватар, які перамог кандыдатку ад камуністаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім10

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць