Свет1111

WSJ: Амерыка будзе актыўней абараняць хрысціян і іншых вернікаў па ўсім свеце

Калумніст The Wall Street Journal, спецыяліст па міжнародных адносінах Уолтар Расэл Мід у сваёй калонцы піша пра тое, што абарона рэлігійнай свабоды (у першую чаргу ў адносінах да хрысціян) можа стаць галоўным элементам амерыканскай палітыкі ў галіне праў чалавека.

Аўтар звяртае ўвагу на сумны факт: хрысціяне па ўсім свеце сутыкаюцца з беспрэцэдэнтным узроўнем дыскрымінацыі, гвалту і ціску. Старажытныя хрысціянскія народы Блізкага Усходу апынуліся на мяжы знікнення. Хрысціяне ў краінах Афрыкі сутыкаюцца з гвалтам з боку баевікоў «Бока харам». У Пакістане ніводзін хрысціянін не застрахаваны ад ілжывых абвінавачванняў ў блюзнерстве. Індуісцкія экстрэмісты ў Індыі рэгулярна нападаюць на цэрквы. У Інданезіі радыкальныя ісламісты спрабуюць знішчыць традыцыйна мірныя адносіны паміж рознымі рэлігійнымі групамі. Найбольш трывожныя падзеі адбываюцца ў Кітаі, дзе хрысціянскае насельніцтва адчувае рэгулярны ціск. Камуністычныя кіраўнікі Кітая добра ведаюць, што хрысціяне ўзначальваюць дэмакратычныя рухі ў многіх краінах, у тым ліку ў Ганконгу.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа хоча зрабіць свабоду веравызнання цэнтральным элементам амерыканскай палітыкі ў галіне праў чалавека, піша калумніст The Wall Street Journal. Справа тут не толькі ў тым, што Трамп шукае падтрымку сярод рэлігійных выбаршчыкаў. Дзяржсакратар ЗША адзначае, што рэлігійная свабода з'яўляецца ключавой умовай працвітання і бяспекі, і менавіта яе варта зрабіць ключавым аспектам у пытаннях абароны праў чалавека. Менавіта свабода сумлення і веравызнання з'яўляецца асноўным правам, з якога выцякаюць усе астатнія.

Свабода веравызнання — гэта не толькі самае асноўнае права чалавека, піша Уолтар Расэл Мід. Абарона рэлігійнай свабоды таксама можа стаць добрай стратэгіяй для амерыканскіх праваабаронцаў. Пасля шматлікіх няўдач за апошнія дзесяцігоддзі амерыканскія праваабаронцы страцілі свой давер сярод звычайных амерыканцаў. А абарона рэлігійнай свабоды дае праваабарончай супольнасці найлепшую магчымасць вярнуць падтрымку насельніцтва, адначасова супрацьстоячы жахліваму злу.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Экскурсавод паказаў кватэру, у якой у Мінску жыў Лі Харві Освальд

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі12

«Укруці глыбей»: сетка вінных крам зрабіла рэкламу да 8 сакавіка з сэксуальным падтэкстам10

Па справе аб смерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу5

Вуліцы Мінска запаланілі цюльпаны — цэны вагаюцца ад 4 да 6 рублёў за штуку2

«Гэта была мара ўсяго майго жыцця». Беларуска паляцела на Мальдывы і не можа вярнуцца дадому8

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў10

Здаровая ежа — шэрая, прэсная, непрыгожая, нясмачная? Гутарка з аўтаркай кнігі пра сняданкі

Бяляцкі заявіў, што яго вызвалілі дзякуючы санкцыям Захаду супраць Лукашэнкі, і заклікаў не змякчаць іх29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць