МУС пра адміністратара суполкі УКантакце, якога нібыта вербавалі: Ён выдумляе, у ГУБАЗіК яго выклікалі па заяве
Блогер і кіраўнік суполкі УКантакце «Гэта Мінск, дзетка» (82 тысячы падпісчыкаў) Яўген Малахоўскі расказаў «Нашай Ніве» пра дзіўны паход у органы, падчас якога яго нібыта спрабавалі вербаваць.

Чытайце: Кіраўнік суполкі «Гэта Мінск, дзетка!»: Мяне спрабавалі вербаваць, пагражалі адказнасцю за распальванне варожасці
Прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава адносна гэтай сітуацыі сказала «Нашай Ніве» наступнае:
«Гэтага грамадзяніна выклікалі ў ГУБАЗіК выключна па заяве, што паступіла ад грамадзяніна, у якой той звяртаў увагу на некаторыя публікацыі ў суполцы і прасіў даць ім кваліфікацыю. Грамадзяніну Малахоўскаму гэтую заяву паказалі. Сваё тлумачэнне ён там пакідаў выключна па гэтай заяве, і супрацоўнікі, якія з ім гаварылі, не нейкіх іншых ведамстваў, а таго ведамства, куды яго запрасілі. Што далей ён выдумляе — гэта яго перакананні», — сказала Чамаданава.
-
Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?
-
Педагога-арганізатара з Гомеля, якая раней узначальвала ваенна-патрыятычны клуб, асудзілі па трох палітычных артыкулах
-
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары