Грамадства1414

Следчы камітэт аднавіў следства па факце знікненняў Ганчара і Красоўскага

Bymedia.net

Следчы камітэт Беларусі аднавіў папярэдняе расследаванне па факце знікненняў 16 верасня 1999 г. экс-кіраўніка Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара і бізнэсмена Анатоля Красоўскага. Пра гэта ў сераду, 15 студзеня, паведаміла Deutsche Welle Ірына Красоўская.

22 снежня мінулага года яна накіравала электроннае хадайніцтва ў СК з патрабаваннем аднавіць прыпыненае следства ў сувязі з заявамі Юрыя Гараўскага.

Плануецца правядзенне следчых дзеянняў.

«У ходзе працэсу расследавання па крымінальнай справе плануецца правядзенне следчых дзеянняў, накіраваных на праверку звестак, выкладзеных Гараўскім Ю.М. у інтэрв'ю журналістам тэлерадыёкампаніі Deutsche Welle, а таксама дача прававой ацэнкі выкладзенай інфармацыі», — паведамляецца ў дакуменце СК, датаваным 18 снежня. Раней, таксама 18 снежня, СК аднавіў толькі адну справа, якая тычыцца знікнення 7 мая 1999 г. экс-міністра МУС Беларусі генерала Юрыя Захаранкі.

Юрый Гараўскі ў інтэрв'ю, размешчаным 16 снежня на сайце Deutsche Welle, сцвярджаў, што, будучы байцом САХРа, браў удзел у выкраданні і забойстве апазіцыйных беларускіх палітыкаў у канцы 1990-х гадоў. У прыватнасці, паводле яго слоў, у выкраданні экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі 7 мая 1999 года апрача яго і на той момант камандзіра САХРа Дзмітрыя Паўлічэнкі прымалі ўдзел яшчэ сем чалавек.

Разам з тым СК Беларусі адмовіўся аднаўляць справу зніклага 7 ліпеня 2000 года Дзмітрыя Завадскага.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Даўлюся ласосем, бо на карпа не хапіла»: беларусы высмейваюць чарговы фэйк прапаганды17

З 1 студзеня ў Грузію не пусцяць без страхоўкі1

Уначы Расія ўдарыла па Адэсе, ёсць параненыя

Першая калонка Фядуты: Гэта была расправа з пакаленнем, якое ўлада не спадзявалася прыручыць, а таму спрабавала зламаць14

Чаму за навагоднім сталом хочацца дэсерту, нават калі пераеў? Тлумачыць прафесар анатоміі1

Навагодні стол за 20 рублёў: беларуска паказала, што здолела купіць на такія грошы6

«Пасля ўскрыцця не захоўваць». Ці азначае гэта фраза на ўпакоўцы малака, што яго трэба выпіваць адразу?9

Расія з-за зніжак Кітаю і Індыі прадае нафту са стратамі7

Зяленскі: Было б пажадана, каб Трамп прыляцеў ва Украіну самалётам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!4

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць