Літаратура1919

Стала вядома, якую назву будзе насіць выдавецтва Алексіевіч

Святлана Алексіевіч расказала «Нашай Ніве», што назву для яе новага выдавецтва прыдумала дырэктарка Алена Казлова (Анка Упала), але саму назву пісьменніца не раскрыла.

Як стала вядома «Нашай Ніве», выдавецтва для жанчын будзе называцца «Пфляўмбаўм».

Пфляўмбаўм — дзявочае прозвішча і паэтычны псеўданім жонкі пісьменніка Максіма Лужаніна Яўгеніі.

Яўгенія Пфляўмбаўм (1908—1996), дачка немца (яе імя па бацьку было Эргардаўна) і беларускі, у 1926 годзе разам з Зінаідай Бандарынай і Наталляй Вішнеўскай выдала калектыўны зборнік «Вершы».

Калі Лужаніна рэпрэсавалі, яна адправілася ў ссылку за ім. Калі ж Лужанін пазней стаў сексотам савецкіх карных органаў, яна атрымала пасаду ў Маскве, у выдавецтве «Оборонгиз» (Абароннае дзяржаўнае выдавецтва).

Перакладала з англійскай мовы творы Джорджа Байрана і Джэка Лондана, а таксама з рускай — Антона Чэхава і Максіма Горкага. Але ўсе яе пераклады друкаваў Максім Лужанін пад сваім прозвішчам. Такім чынам, яна нібы растварылася ў сваім мужу. Цяжка сказаць, чаму так сталася. Ці Лужаніна, прыстаўленага сачыць за Якубам Коласам, лепш публікавалі? Ці Лужанін папраўляў яе пераклады істотна?

Факт толькі, што і паэтычныя кнігі Пфляўмбаўм выйшлі толькі перад яе смерцю і сталі адкрыццём для аматараў паэзіі. Можна сказаць, што вершы Пфляўмбаўм вытрымалі выпрабаванне часам, у адрозненне ад твораў мужа-лаўрэата.

Пфляўмбаўм дажыла да 1996 года. Лужанін (1909—2001) яе трохі перажыў і быў пахаваны побач з жонкай.

Чытайце таксама: Святлана Алексіевіч адкрывае жаночае выдавецтва

Каментары19

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас выпрабаванняў новай зброі ва Украіне загінуў брытанскі вайсковец

МТЗ вывеў на выпрабаванні новы наймагутнейшы трактар ФОТЫ17

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ6

Лукашэнка падоўжыў на год бязвізавы рэжым для грамадзян еўрапейскіх краін3

Зяленскі пра выбары: Я заўсёды гатовы10

Беларусы апынуліся ў топе па вывучэнні моў у Duolingo9

За МКАДам знайшлі катэдж, выезд з варот якога магчымы толькі па сігнале святлафора ФОТАФАКТ5

Вальфовіч: У Беларусі ўжо ведаюць чалавека, які запускаў з Літвы дрон на Гродна16

Выставілі на продаж папулярную сетку цацачных крам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу38

Грамадствадапоўнена38

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць