Усяго патроху22

У цэнтры Мінска адкрыюць першы ў краіне сямейны біямузей

У цэнтры Мінска 23 студзеня адкрыецца інтэрактыўны «Музей чалавека». Яго экспазіцыі размесцяцца на цокальным паверсе Палаца Рэспублікі і будуць уключаць больш за 70 экспанатаў — ад дагістарычных раскопак дыназаўраў да імітацыі крывяноснай сістэмы. Не абыдзецца і без тэхналогій пашыранай рэальнасці.

Музей заняў каля 600 «квадратаў» на месцы начнога клуба «Цэнтр», а патрапіць у яго можна з боку Кастрычніцкай плошчы. Прастору падзялілі на тэматычныя зоны. Экспанаты сабраны з усяго свету, а некаторыя выраблены ў Беларусі.

У музеі ў незвычайнай форме раскажуць, як уладкаваны чалавечы арганізм. Самым дарагім экспанатам стануць дагістарычныя раскопкі дыназаўраў і трылабітаў. Дзеці змогуць адчуць сябе археолагамі і сваімі рукамі здзейсніць маленькае навуковае адкрыццё. Многія экспанаты дазволяць больш даведацца пра будову чалавека, жывёл і іншых істот.

У музеі збяруць розныя інтэрактыўныя атракцыёны з навуковым падтэкстам. У прыватнасці, для дзяцей будзе сцяна-ліпучка: трэба будзе апрануць спецыяльны касцюм з клейкімі стужкамі, падскочыць і прыліпнуць да вертыкальнай паверхні. А з дапамогай адмысловай падушкі прапануюць вымераць сілу свайго ўдару. Іншыя снарады дазваляюць ацаніць спрыт рук і хуткасць рэакцыі на нечаканыя дзеянні.

Яшчэ адна ўстаноўка дазволіць пачуць рытм сэрца: калі прыкласці палец да спецыяльных датчыкаў, яны памераюць пульс чалавека і візуалізуюць з дапамогай барабана. Заадно можна будзе падлічыць сваю вагу ў пінгвінах, галубах, янотах, зубрах і кажанах. Таксама ў музеі візуалізуюць работу сардэчнай сістэмы: пакажуць, як сэрца ганяе кроў па сасудах.

У Музеі чалавека таксама запрацуе кінект-зона, дзе прапануюць пагуляць або паспаборнічаць у боўлінг, баскетбол, тэніс або лыжныя гонкі. Асобнае месца адвядуць пад VR-тэхналогіі, дзе можна будзе вывучыць біялогію ў шлеме віртуальнай рэальнасці. Перад апусканнем будзе навуковы майстар-клас з займальнымі эксперыментамі.

Усім наведвальнікам ў музеі будуць выдаваць карткі здароўя: у іх можна будзе запісаць уласныя вымярэнні і зверыць іх з нарматывамі. Музей таксама будзе выкарыстоўваць тэхналогіі дапоўненай рэальнасці.

«У Беларусі з'явіцца першы паўнавартасны біямузей для сямейнай аўдыторыі. Мы паклапаціліся аб тым, каб ён быў універсальным: экспазіцыі зацікавяць як дзяцей, так і дарослых. Фокус зроблены на інтэрактыўнасці і новых тэхналогіях: можна будзе выразна пачуць рытм свайго сэрца, праверыць хуткасць рэакцыі і візуалізаваць эвалюцыю жывых істот. Нічога падобнага раней у Мінску не было», — адзначае кіраўнік «Музея чалавека» Ілля Курашоў.

«Музей чалавека» разлічаны на дарослых і дзяцей ад 5 гадоў. Адкрыецца ён 23 студзеня на цокальным паверсе Палаца Рэспублікі. У першы дзень усім гасцям будуць раздаваць салодкія падарункі.

Каментары2

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў3

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу9

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца8

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю21

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай6

У Брэсце абураюцца, што цэнтр горада ў гадзіны пік быў паралізаваны хрэсным ходам9

Пад Масквой знайшлі мёртвым гендырэктара кампаніі са структуры «Расатама»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў3

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць